(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Індыйскі замбар — Вікіпэдыя

Індыйскі замбар (Cervus unicolor) — сысун зь сямейства аленевых.

Індыйскі замбар
Індыйскі замбар
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадПарнакапытныя
ПадатрадЖвачныя
СямействаАленевыя
РодCervus
ВідІндыйскі замбар
Бінамінальная намэнклятура
Cervus unicolor

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Індыйскі замбар — самы буйны індыйскі алень. Сярэдняя вышыня ў карку каля 140 см. Самцы важаць да 320 кг. Самыя буйныя рогі замбара былі даўжынёй 129,2 см.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Замбар жыве ля вады і ў вадзе. Пасецца ён па начах, днём хаваецца ў чашчобах. Нягледзячы на сваю вагу і памеры замбары перасоўваюцца па лесе бясшумна.

Харчаваньне

рэдагаваць

Замбары сілкуюцца травой, лісьцем і разнастайнымі пладамі.

У культуры

рэдагаваць

Выява замбара прысутнічае на гербе Маўрыцыю.