(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Незалежнасьць — Вікіпэдыя

Незале́жнасьць (у дачыненьні да дзяржавы або нацыі) — поўнасьцю аўтаномнае самакіраваньне насельніцтвам, ажыцьцяўляецца пераважна праз сувэрэнітэт. Тэрмін незалежнасьць звычайна выкарыстоўваюць як антонім тэрміну падпарадкаванасьць, які адносіцца да рэгіёнаў і тэрыторыяў — аб’ектаў вонкавага палітычнага і ваеннага кантролю.