Манга
Ма́нґа або ма́нга (па-японску:
Пасьля сканчэньня вайны, калі краіна ляжала ў руінах, на зьмену «Такійскай манзе» прыйшла так званая Осакская манга. Яна друкавалася на дрэннай паперы, была чорна-белай і прадавалася амаль задарма. У 1947 Асаму Тэдзука (па-японску:
Асаблівасьці манґі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Манґа па графічным і літаратурным стылі істотна адрозьніваецца ад Амікона (Амэрыканскіх коміксаў), нягледзячы на тое, што разьвівалася пад іх уплывам. Сцэнар і месцазнаходжаньне кадраў ладзіцца інакш, манґака (мастак манґі) акцэнтуе сваю ўвагу на лініях малюнку, а не на яго форме, як гэта робяць заходнія мастакі. Малюнак можа вагацца ад фатаґрафічнае дакладнасьці да ґратэску, але найбольш папулярным зьяўляецца стыль, характэрнаю рысаю якога памылкова лічацца вялікія вочы. Насамрэч, важкі не сам памер вачэй, а тая ўвага, якую манґака аддае вачам у параўнаньні з астатнімі часткамі твару, іх дэталёвая прамаляванасьць. Першым у такой стылістыцы пачаў маляваць ужо згадваны раней Асаму Тэдзука. У сувязі зь некаторымі асаблівасьцямі японскае пісьмовасьці, чытаецца манґа справа налева. Манґа — амаль уся чорна-белая, колерам малююцца толькі вопратка й некаторыя адметныя кадры. Выпускаецца паасобку ці цэлымі тамамі, якія маюць назву Kakioroshi (Какіяросі).
Фарматы манґі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У адрозьненьне ад заходніх коміксаў, карыстальнікамі якіх зьяўляюцца выключна дзеці й падлеткі, у Японіі існуе манґа на любы густ: ад дашкольнікаў да пэнсіянэраў (існуюць нават кулінарныя манґі).
Некаторыя стылі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Josei-manga
Kodomo-manga
Seinen-manga
Shoujo-manga
Shounen-manga
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кіяхіка Адзума (あずまきよひこ) — аўтар «Azumanga Daioh» (あずまんが
Кэн Акамацу (
Масакадзу Кацура (
Румико Такахаси (
Наока Такэуці (
Гаяо Міядзакі (
У якасьці манґакі намаляваў коміксы «Наўсіка з даліны вятроў» (
Гэнтай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэнтай
Акрамя ўласна гэнтая маецца два яго падпункты для вузкага кола аматараў.
Яой[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яой やおい Манґа, галоўнымі героямі якой зьяўляюцца ґэі. У асноўным гэта вольны пераказ папулярных манґаў, фільмаў ды літаратурных твораў, героі якіх па волі манґакі ператвараюцца ў аматараў «мужчынскага каханьня». Прычым асноўнымі карыстальнікамі яой зьяўляюцца жанчыны, а ня ўласна героі дадзеных твораў.
Сёнэн ай
Юры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юры
Акрамя ўласна гэнтаю ў манзе й анімэ маюцца больш прыстойныя формы эротыкі:
Эцьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Эцьці エッチ пайшла ад скажоннай ангельскае літары «h», якой японцы адмячаюць усю прадукцыю сэксуальнага зьместу. Адрозьненьне ад гэнтаю замена сэксуальных сцэнаў намёкамі на сэкс альбо проста дэманстрацыя ніжняе бялізны ці аголенае цела.
Фансэрвіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яшчэ больш прыстойным можна назваць фансэрвіс. Тут адсутнічае нават намёк на сэкс, але героі (часьцей дзяўчыны) ад часу трапляюць у становішча, калі іх бялізну бачаць тыя каму ў прынцыпу яе бачыць не абавязкова (пад час боек, падзеньняў, дзьмахаў ветру ці тупа «зазіраючай» пад спадніцу камэрай. Дастаткова яскравым прыкладам у манзе й анімэ ёсьць шматлікія фрагмэнты гісторыі аб «Сэйляр Месяц»
Анімэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Анімэ
Анімэ (アニメ) — скарочаная японцамі вэрсія слова «аnimation». У японскае мове так называюць любое анімацыю не залежна ад краіны паходжаньня. У адрозьненьне ад анімацыі іншых краінаў у большасьці разьлічана на падлеткавую й дарослую аўдыторыю, таму карыстаецца попытам у тых краінах сьвету, дзе мульты разьлічаны выключна на дзіцячую аўдыторыю. Але попытам таксама ёсьць і на камода (дзіцячае) анімэ. Анімэ зьявілася яшчэ на пачатку дваццатага стагодзьдзя разам з кіно, але ў сучасным выглядзе яна была ўпершыню зроблена спадаром Асамам Тэдзукам уласнае пэрсонай. Ён распрацаваў шматлікія асаблівасьці законаў перакладу манґі (а часьцей яна зьяўляецца асновай для анімэ) у, амаль што сапраўдны фільм. Таксама ўласна Тэдзука пазычыў у Дыснэя вялікія вочы для найлепшага пераказу эмоцыяў. Акрамя вялікіх вачэй іншае асаблівасьцю анімэ зьяўляюца таксама разнакаляровыя й часам экзатычнае формы фрэзуры. З пачатку мастакі выкарыстоўвалі гэты мэтад, каб лепш запомніць пэрсанажа, а зь цягам часу для показу яго характару, ці ўвогуле як даніну традыцыі. Акрамя такіх, крыху ґратэскных герояў, шмат хто зь японскіх мастакоў прамалёўвае кожную рысу твару й цела пэрсанажу набліжаючы анімэ да мастацкага кіно. Таксама анімэ атрымала ў спадчыну ад манґі яе мэтавую аўдыторыю й усе яе жанры. Сюжэт жа залежыць ад фантазіі сцэнарыту. Па фарматах анімэ падзяляецца на тэлевізійныя сэрыялы (TV), відэафільмы (OAV) й паўнамэтражныя кінаанімацыі.
TV[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Звычайна (за рэдкім выключэньнем) ствараюца на аснове папулярных у гэты момант манґ. Складаюцца з кароткіх (да 25 хвілінаў) сэрыяў. Доўжыцца сэрыял адзін (часам два) сэзонаў ды зьмяшчае 12 (24) сэрыяў. Але ў некаторых выключэньнях (прыклад: сэрыял аб Сэйляр Месяц) доўжыцца некалькі сэзонаў.
OAV[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Таксама як і сэрыял часьцей зьнят па якое-небудзь манґе, але больш нагадвае паўнамэтражны (толькі падзелены на паў- ці аднагадзінныя эпізоды). З-за таго, што ад пачатку прызначаны для продажу на касэтах ці DVD-кружэлках не зьмяшчае асоба шмат эпізодаў абмяжоўваючыся двумя-чатырмя (у залежнасьці ад іх даўжыні).
Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ад часу таксама маюць манґавае аснову (асабліва калі здымаюцца па матывах сэрыялу), але часьцей здымаюца па літаратурных творах ці ўласных задумках аўтараў. Прызначаны для дэманстраваньня ў кінатэатрах ды ўяўляюць сабой сапраўднае анімацыйнае кіно.
Вытворчасьць паўнамэтражных фільмаў патрабуе шмат часу й грошаў, некаторыя японскія студыі нават адмовіліся ад іх вытворчасьці (напрыклад, смая знакамітая японскае студыя «Тоэй Анімэйшн» (
Адзінай зь нешматлікіх студыяў якая займаецца вытворчасьцю (за рэдкім выключэньнем) толькі поўнага мэтру можна лічыць студыю Ісаі Такахаты (
Манґа ў сьвеце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля ўласна Японіі, першае месца па распаўсюдзе манґі й анімэ займаюць інданэзійцы, за імі ідуць Злучныя Штаты. Ад іх таксама не адстае Эўразьвяз. Свае ўласныя выдавецтвы маюцца ў Нямеччыне, там нават друкуюць свае ўласныя танкубоны, Францыі, дзе знайшлі сваіх карыстальнікаў найбольш арыгінальныя ўзоры манґі (авангард, філязофскія й экспэрымэнтальныя творы), Польшчы й інш. У Расеі манґа-рух распачаўся даволі позна (напрыканцы 1980-х гадоў), таму дагэтуль знаходзіца на пачатковым узроўні, але й там маюцца некалькі фірмаў, якія займаюцца распаўсюдам прадукцыі Made in Japan (у асноўным анімэ).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Манга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Беларускі форум аматараў анімэ (рас.)
- Анімэ-крама ў Менску (рас.)
- Анімэ ў Беларусі (рас.)