(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Страсбург (футбольны клюб) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Страсбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Страсбург
Поўная назва Racing Club de Strasbourg
Заснаваны 1906
Горад Страсбург, Францыя
Стадыён Стад дэ ля Мэно
Умяшчальнасьць: 29 230
Прэзыдэнт Марк Келье[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Расі́нг Страсбург» (па-француску: Racing Club de Strasbourg) — францускі футбольны клюб з гораду Страсбургу, заснаваны ў 1906 годзе. Чэмпіён Францыі (1979), трохразовы ўладальнік Кубку Францыі (1951, 1966, 2001). Прафэсійны статус мае з 1933 году, але ў 2011 годзе прайшоў працэс ліквідацыі, па якой, аднак, клюб вярнуўся да жыцьця пачаўшы свае выступы ў пятым францускім дывізіёне. З 1914 году свае хатнія матчы клюб праводзіць на Стад дэ ля Мэно, які здольны зьмясьціць крыху больш 26 тысяч чалавек. Не зважаючы на тое, што клюб уваходзіць да невялікага ліку францускіх клюбаў, які здабывалі амаль усё нацыянальныя трафэі, а таксама мае багатую гісторыю спаборніцтва на эўрапейскай арэне, «Страсбург» ніколі не лічыўся і ня лічыцца вядучым клюбам краіны. За гады свайго існаваньня «Страсбург» шмат разоў зьмяняў спэцыялістаў на пасадзе галоўнага трэнэра, часта пад ціскам прыхільнікаў дружыны.

Лёс клюбу цесна зьвязаны з гісторыяй Эльзасу. Як і рэгіён клюб некалькі разоў зьмяняў ідэнтычнасьць і нацыянальную прыналежнасьць. Клюб быў заснаваны ў тагачаснай Нямецкай імпэрыі, і ад самага пачатку пазыцыянаваў сябе як эльзаскі народны клюб у процівагу іншым мясцовым клюбам, прадстаўнікі якіх паходзілі з буржуазіі. Калі Эльзас быў зноў далучаны Францыі ў 1919 годзе, клюб зьмяніў свой назоў з «Нойдарф» на цяперашні «Расінг», скапіяваўшы назву ў парулярнага тады парыскага клюба «Расінг» П’ера дэ Кубэртэна. Гэта сьведчыла пра жэст франкафіліі. За часам Другой сусьветнай вайны многія футбалісты дружыны былі вымушаныя эвакуявацца з рэгіёну, каб пазьбегнуць нацыфікацыі і ўнікнуць мабілізацыі да складу Вэрмахта.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Джорджэ Пэтравіч (ар. Чэлсі) 1999
3 Сьцяг Францыі Аб Тама Дэлен 1992
6 Сьцяг Францыі ПА Фэлікс Лемарэшаль 2003
7 Сьцяг Партугаліі Нап Дыёгу Марэйра 2004
8 Сьцяг Бразыліі ПА Андрэй Сантус (ар. Чэлсі) 2004
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Мілаш Лукавіч 2005
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Эмануэль Эмэга 2003
11 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Маіс Саі 2001
12 Сьцяг ЗША Аб Калеб Ўілі (ар. Чэлсі) 2004
13 Сьцяг Гвінэі Аб Сайду Соў 2002
14 Сьцяг Францыі Нап Сэку Мара 2002
15 Сьцяг Швэцыі ПА Сэбастыян Нанасі 2002
16 Сьцяг Францыі Бр Рабэн Рысэ 2004
17 Сьцяг Сэнэгалу ПА Пап Дыёнг 2006
18 Сьцяг Францыі ПА Жуніёр Мванга 2003
19 Сьцяг Сэнэгалу ПА Абіб Дыяра 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Калюмбіі Нап Оскар Пэрэа 2005
22 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Геля Дуэ 2002
23 Сьцяг Францыі Аб Мамаду Сар 2005
24 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Абакар Сыльля 2002
25 Сьцяг Францыі Аб Яні Гаміс 2005
26 Сьцяг Францыі Нап Дылян Баква 2002
28 Сьцяг Францыі Аб Марвэн Сэная 2001
29 Сьцяг Францыі Аб Ісмаэль Дукурэ 2003
30 Сьцяг Швэцыі Бр Карл-Юган Юнсан 1990
35 Сьцяг Францыі ПА Тыдыян Дыяльлё 2006
36 Сьцяг Марока Бр Аляа Бэляаруш 2002
38 Сьцяг Францыі ПА Налян Фэро 2006
40 Сьцяг Мартынікі Нап Жэрэмі Сэба 2003
77 Сьцяг Украіны Аб Эдуард Собаль 1995
Сьцяг Марока Бр Валід Гасьбі 2004
Сьцяг Францыі Нап Маамэд Бэшык 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]