Старшы лейтэнант
воінскае званне
Ста́ршы лейтэна́нт[1] (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant — займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах і сілавых структурах шэрагу дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.
Старшы лейтэнант | ||
---|---|---|
| ||
Краіна | Беларусь | |
Старэйшае званне | капітан | |
Малодшае званне | лейтэнант |
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Imperial_Russian_Army_Por_1917_v.png/100px-Imperial_Russian_Army_Por_1917_v.png)
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/RA_SA_A_F1stLt_1955field.png/100px-RA_SA_A_F1stLt_1955field.png)
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Army-USA-OF-01a.svg/100px-Army-USA-OF-01a.svg.png)
У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню «паручнік». У Расійскай імперыі званне існавала толькі на флоце ў 1907—1917[1] гадах. У СССР было ўведзена ў 1935 годзе і адпавядала званню «палітрук». Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сергіенка В. А. Старшы лейтэнант // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.