Унутраная Манголія
Унутраная Манголія (манг.: ; кіт. трад. 內蒙
Унутраная Манголія | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1947 |
Кіраўнік | Ван Ліся[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-NM |
Афіцыйны сайт (кіт.) Афіцыйны сайт (манг.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1636 мангольскія ханствы і княствы, размешчаныя на поўдзень ад пустыні Гобі, былі заваяваны маньчжурскай дынастыяй Цын і ўключаны ў склад Кітая пад назвай «Унутраная Манголія». Да 2-й пал. XIX ст. Цын выкарыстоўвала яе войскі ў заваёўных паходах і пры падаўленні антыманьчжурскіх паўстанняў у Кітаі. Крызіс Цынскай імперыі ў сяр. XIX ст. прывёў да рэзкай змены палітыкі ў адносінах да Унутранай Манголіі: пачаліся арганізаванае перасяленне кітайцаў на мангольскую тэрыторыю, каланізацыя і ўзворванне зямель.
Супраціўленне мясцовага насельніцтва першапачаткова насіла мірны характар (Дугуйланскі рух), але да пач. XX ст. перарасло ва ўзброеныя выступленні. У 1911—1916 усе 49 хашунаў былі ахоплены хваляваннямі, а насельніцтва 35 хашунаў выступіла за далучэнне да Манголіі Знешняй, якая абвясціла сваю незалежнасць і пасылала войскі ў дапамогу паўстанцам. Заключаны ў 1915 у Кяхце дагавор паміж Расіяй, Знешняй Манголіяй і Кітаем, па якім тэрыторыя Унутраная Манголія ў складзе 4 аймакоў Халхі і Кабдоскай акруг прызнавалася часткай Кітая на правах шырокай аўтаноміі, вымусіў урад Знешняй Манголіі адклікаць войскаў.
Аднак барацьба за нацыянальнае вызваленне працягвалася. У кастрычніку 1925 г. ва Унутранай Манголіі была арганізавана Народна-рэвалюцыйная партыя (НРП), якая абапіралася на дапамогу Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) і Камуністычнай партыі Кітая (КПК). У 1939-42 група патрыятычна настроеных князёў на чале з Дэмчыг Донравам, абапіраючыся на дапамогу Японіі, стварыла на часткі тэрыторыі «Мангольскую аўтаномную дзяржаву» — Мэнцзян. У 1945-46 пасля вызвалення войскамі СССР і МНР Унутранай Манголіі ад японцаў там узніклі розныя палітычныя рухі, якія выступалі за поўную незалежнасць, далучэнне да МНР або за шырокую аўтаномію ў складзе Кітая.
Кіраўніцтва КПК на чале з Мао Цзэдунам у сакавіку 1946 распусціла НРП і 23 красавіка 1947 склікала аб’яднаўчы з’езд народных прадстаўнікоў заходняй і ўсходняй частак Унутранай Манголіі, які 1 мая 1947 абвясціў стварэнне аўтаномнага раёна Унутраная Мангонія.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑
国 务院第 七次全国人口普查领导小组办公室中国 人口 普 查分县资料 —2020 —北京 市 :中国 统计出版 社 , 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
правіць- Манголія Унутраная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Унутраная Манголія
- Southern Mongolian Human Rights Information Center
- Large map of Inner Mongolia Архівавана 26 сакавіка 2006. (англ.)
- Музей Чынгісхана Архівавана 29 ліпеня 2019.
- Southern Mongolian Human Rights Information Center