Адаб
Ада́б (араб. أداب) — помнік археалогіі на месцы старажытнага шумерскага горада за 230 км на паўночны захад ад Басры (Ірак).
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку XX ст. Адаб быў вядомы асірыялогам толькі дзякуючы некалькім старажытным тэкстам як цэнтр шанавання багіні Інаны і месца кіравання паўміфічнага валадара-лугаля Ан-Мунду, які нібы стварыў адну з першых буйных дзяржаў на тэрыторыі Шумера. У канцы XIX ст. прадстаўнік экспедыцыі Пенсільванскага ўніверсітэта вылучыў пагорак Бісмая як перспектыўнае месца для археалагічных раскопак. У 1902 г. падчас пробных раскопак і картаграфавання была знойдзена клінапісная таблетка. У 1903—1906 гг. археалагічная экспедыцыя Чыкагскага ўніверсітэта выявіла рэшткі буйнога старажытнага горада, пабудаванага вакол канала з храмам Э-мах у гонар багіні Інаны і зікуратам. На месцы раскопак былі знойдзены будынкі рознага прызначэння, статуі, каля 1600 клінапісных таблетак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адаб быў заснаваны ў ранні перыяд існавання шумерскай цывілізацыі і з’яўляўся важным рэлігійным і гандлёвым цэнтрам, які падтрымліваў камерцыйныя сувязі з Эламам на ўсходзе і Эблай на захадзе. Дзякуючы надпісам на цаглінах археолагі выявілі, што горад працягваў будавацца ў перыяд Акадскай імперыі, а потым у пачатку трэцяй дынастыі Ура. Прычына, па якой ён перастаў існаваць, дакладна не вядома. Аднак яшчэ доўгі час Адаб узгадваўся ў месапатамскім фальклоры. Апошнія запісы пра яго былі зроблены ў часы Хамурапі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ancient City Of Adab That Flourished In North Sumer
- Kingdoms of Mesopotamia — Adab
- Bismaya — Oriental Institute — University of Chicago
Адаб на Вікісховішчы |