Анаграма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анаграма (грэч. αあるふぁνにゅーαあるふぁ- «ізноў» і γράμμα — «літара») — вынік перастаноўкі літар у слове ці выразе з мэтай атрымаць новае слова ці выраз (напрыклад, кума — мука).

Лічыцца, што анаграмы былі вынайдзены старажытнагрэчаскім паэтам і граматыкам Лікафронам, які жыў у III стагоддзі да н.э., але ўсе звесткі аб гэтым ідуць ад Іаана Цеца, які жыў у XII стагоддзі. Паводле Цеца, Лікафрон з імені цара Пталамея склаў першую з вядомых нам анаграм (Ptolemaios — Аро Melitos, што ў перакладзе азначае «з мёду»), таксама з імені царыцы Арсіноі (Arsinoe — Ion Eras, «фіялка Геры»).