Манга (мастацтва)
Ма́нга (яп.:
Пасля сканчэння вайны, калі краіна ляжала ў руінах, на змену «Такійскай манзе» прыйшла так званая Осакская манга. Яна друкавалася на дрэннай паперы, была чорна-белай і прадавалася вельмі танна. У 1947 годзе Осаму Тэдзука (яп.:
Асаблівасці мангі[правіць | правіць зыходнік]
Манга па графічным і літаратурным стылі істотна адрозніваецца ад Амікона (Амерыканскіх коміксаў), нягледзячы на тое, што развівалася пад іх уплывам. Сцэнарый і месцазнаходжанне кадраў ладзіцца інакш, мангака(мастак мангі) акцэнтуе сваю ўвагу на лініях малюнку, а не на яго форме, як гэта робяць заходнія мастакі. Малюнак можа вагацца ад фатаграфічнай дакладнасці да гратэску, але найбольш папулярным з’яўляецца стыль, характэрнаю рысаю якога памылкова лічацца вялікія вочы. Насамрэч, важны не сам памер вачэй, а тая ўвага, якую мангака аддае вачам у параўнанні з астатнімі часткамі твару, іх дэталёвая прамаляванасць. Першым у такой стылістыцы пачаў маляваць ужо згадваны раней Осаму Тэдзука. У сувязі з некаторымі асаблівасцямі японскай пісьмовасці, чытаецца манга справа налева. Манга — амаль уся чорна-белая, колерам малююцца толькі вопратка і некаторыя адметныя кадры. Выпускаецца паасобку ці цэлымі тамамі, якія маюць назву Kakioroshi (Какіоросі).
Фарматы мангі[правіць | правіць зыходнік]
У адрозненне ад заходніх коміксаў, карыстальнікамі якіх з’яўляюцца выключна дзеці і падлеткі, у Японіі існуе манга на любы густ: ад дашкольнікаў да пенсіянераў (існуюць нават кулінарныя мангі)
Некаторыя стылі[правіць | правіць зыходнік]
Josei-manga
Kodomo-manga
Seinen-manga
Shoujo-manga
Shounen-manga
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Кіёхіко Адзума (あずまきよひこ) — аўтар «Azumanga Daioh» (あずまんが
Кэн Акамацу (
Масакадзу Кацура (
Руміко Такахасі (
Наока Такэуці (
Хаяо Міядзакі (
У якасці мангакі намаляваў коміксы «Наўсікая з Даліны вятроў» (
Хэнтай[правіць | правіць зыходнік]
Хэнтай
Акрамя ўласна хэнтаю маецца дзве яго разнавіднасці для вузкага кола аматараў.
Яой[правіць | правіць зыходнік]
Яой やおい — манга, галоўнымі героямі якой з’яўляюцца геі. У асноўным гэта вольны пераказ папулярных мангаў, фільмаў і літаратурных твораў, героі якіх па волі мангакі ператвараюцца ў аматараў «мужчынскага кахання». Прычым асноўнымі спажыўцамі яой з’яўляюцца жанчыны, а не ўласна героі дадзеных твораў.
Сёнэн ай
Юры[правіць | правіць зыходнік]
Юры
Акрамя ўласна хэнтаю ў манзе і анімэ існюць больш прыстойныя формы эротыкі:
Эці[правіць | правіць зыходнік]
Назва Эці エッチ пайшла ад скажонага вымаўлення англійскай літары «h» якой японцы пазначаюць усю прадукцыю сексуальнага зместу.
У адрозненне ад хэнтаю замена сексуальных сцэн намёкамі на секс альбо проста дэманстрацыя ніжняй бялізны ці аголенага цела.
Фансэрвіс[правіць | правіць зыходнік]
Яшчэ больш прыстойным можна назваць фансэрвіс. Тут няма нават намёку на секс, але героі (часцей дзеўкі) ад часу трапляюць у становішча, калі іх бялізну бачаць тыя каму ў прынцыпе яе бачыць не абавязкова (у час боек, падзенняў, павеваў ветру ці «зазірнуўшы» пад спадніцу камерай). Дастаткова яскравы прыклад у манзе і анімэ — шматлікія фрагменты гісторыі аб «Сэйлар Мун»
Анімэ[правіць | правіць зыходнік]
Анімэ (アニメ) — скарочаная японцамі версія слова «аnimation». У японскай мове так называюць любую анімацыю, не зважаючы на краіну паходжання. У адрозненне ад анімацыі іншых краін, у большасці разлічана на падлеткавую і дарослую аўдыторыю, таму карыстаецца попытам у тых краінах свету дзе мультфільмы разлічаны выключна на дзіцячую аўдыторыю. Але попытам карыстаецца і кодомо (дзіцячае) анімэ. Анімэ з’явілася яшчэ на пачатку дваццатага стагоддзя разам з кіно, але ў сучасным выглядзе яна было ўпершыню зроблена спадаром Осаму Тэдзука. Ён распрацаваў шматлікія асаблівасці законаў пераводу мангі (а часцей яна з’яўляецца асновай для анімэ) у амаль што сапраўдны фільм. Таксама ўласна Тэдзука пазычыў у Дыснэя (падчас стажыроўкі на студыі Дыснэя) вялікія вочы для найлепшага пераказу эмоцый. Акрамя вялікіх вачэй іншай асаблівасцю анімэ з’яўляюцца таксама рознакаляровыя і часам экзатычныя формы прычосак. Спачатку мастакі выкарыстоўвалі гэты метад, каб лепш вылучыць персанаж, а з цягам часу для паказу яго характару, ці ўвогуле як даніну традыцыі. Акрамя такіх, крыху гратэскных герояў, многа хто з японскіх мастакоў прамалёўвае кожную рысу твару і цела персанажа, набліжаючы анімэ да мастацкага кіно. Таксама анімэ атрымала ў спадчыну ад мангі яе мэтавую аўдыторыю і ўсе яе жанры. Сюжэт жа залежыць ад фантазіі сцэнарыста. Па фарматах анімэ падзяляецца на тэлевізійныя серыялы (TV), відэафільмы (OAV) і паўнаметражныя кінаанімацыі.
TV[правіць | правіць зыходнік]
Звычайна (за рэдкім выключэннем) ствараюцца на аснове папулярнай у гэты момант мангі. Складаюцца з кароткіх (да 25 хвілін) серый. Доўжыцца серыял адзін ці два сезоны і змяшчае 12 (24) серый. Але ў некаторых выключэннях, калі серыял атрымлівае надзвычайную папулярнасць (прыклад: серыял аб Сэйлар Мун) серыял можа доўжыцца некалькі сезонаў.
OAV[правіць | правіць зыходнік]
Таксама як і серыял часцей зняты па якой-небудзь манзе, але больш нагадвае паўнаметражны (толькі падзелены на паў- ці аднагадзінныя эпізоды). З-за таго, што ад пачатку прызначаны для продажу на касетах ці DVD-дысках, не змяшчае надта шмат эпізодаў абмяжоўваючыся двума-чатырма (у залежнасці ад іх даўжыні).
Фільмы[правіць | правіць зыходнік]
Ад часу таксама маюць мангавае паходжанне (асабліва калі здымаюцца па матывах серыяла), але часцей здымаюцца па літаратурных творах ці ўласных задумках аўтараў. Прызначаны для дэманстравання ў кінатэатрах і ўяўляюць сабой сапраўднае анімацыйнае кіно.
Вытворчасць паўнаметражных фільмаў патрабуе шмат часу і грошай, некаторыя японскія студыі нават адмовіліся ад іх вытворчасці (напрыклад, смая знакамітая японская студыя «Тоэй Анімэсён» (
Адзінай з нешматлікіх студыяй якія займаюцца вытворчасцю (за рэдкім выключэннем) толькі поўнага метра можна лічыць студыю Ісао Такахаты (
Манга ў свеце[правіць | правіць зыходнік]
Пасля ўласна Японіі, першае месца па распаўсюджванню мангі і анімэ займаюць інданезійцы, за імі спяшаюцца Злучныя Штаты. Ад іх таксама не адстае Еўразвяз. Свае ўласныя выдавецтвы маюцца ў Германіі там нават друкуюць свае ўласныя танкабоны, Францыі дзе знайшлі сваіх спажыўцоў найбольш арыгінальныя ўзоры мангі (авангард, філасофскія і эксперыментальныя творы), Польшчы і інш. У суседняй Расіі манга-рух распачаўся даволі позна (пад канец 1980х гадоў), таму дагэтуль знаходзіца на пачатковым узроўні, але і там ёсць некалькі фірмаў, якія займаюцца распаўсюджваннем прадукцыі Made in Japan (У асноўным Анімэ).
Некаторыя мангі[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манга (мастацтва)
- Беларускі форум аматараў анімэ Архівавана 16 снежня 2014. (руск.)