Ордэн Вялікага Бадра
Ордэн Вялікага Бадра | |
---|---|
Дэвіз | لا إله إلا الله محمد رسول الله |
Краіна | |
Тып | ордэн[d] |
Кім уручаецца | кароль Саудаўскай Аравіі[d] |
Дата заснавання | 19 жніўня 1969 |
Статус | уручаецца |
Малодшая | King Abdulaziz Medal[d] |
Вялікі ланцуг Бадра — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода каралеўства Саудаўская Аравія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Бадра быў заснаваны 20 сакавіка 1971 года каралём Саудаўскай Аравіі Фейсалам, як вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода.
Ордэн прысвечаны бітве пры Бадры — першай буйной бітве паміж мусульманамі і курайшытамі, якая адбылася ў другім годзе па хіджры семнаццатага чысла месяца Рамадан у пятніцу раніцай 17 сакавіка 624 года ў Хіджазе (захад Аравійскага паўвострава), якая стала фактычна паваротным пунктам у іх барацьбе супраць курайшытаў.
Статут
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Бадра зарэзерваваны за асобамі каралеўскай крыві, манархамі і прынцамі, кіраўнікамі дзяржаў, якія вызнаюць Іслам.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ланцуг складаецца з васемнаццаці залатых звёнаў у выглядзе двух пальмавых галін з накладзенымі на іх двума шаблямі. Цэнтральнае звяно ў выглядзе герба Саудаўскай Аравіі — дзве шаблі, над імі пальмавыя галіны. Знак ордэна ўяўляе сабой сяміканцовую зорку зялёнай эмалі з белай акантоўкай. У цэнтры медальён з дэвізам на арабскай мове «اللهلا الله محمد رسول الله» (Няма Бога, акрамя Алаха, і Мухамад — пасланнік Яго).
Узнагароджаныя
[правіць | правіць зыходнік]Сярод узнагароджаных ордэнам Вялікага Бадра:
- Нурсултан Назарбаеў — прэзідэнт Рэспублікі Казахстан
- Джабер III — эмір Кувейта
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Great Badr ChainАрхівавана 1 снежня 2008.