Ступня (анатомія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чалавечая ступня
Рэнтгенаўскі здымак анамальнай ступні - адсутнічае 5-й палец

Ступня́ (лац.: Pes) — дыстальны аддзел канечнасці ступняходячых чатырохногіх, уяўляе сабой плоскі звод, непасрэдна датыкаецца з паверхняй зямлі і служыць апорай пры стаянні і перамяшчэнні.

Ступня чалавека з'яўляецца самым нізкім аддзелам ніжняй канечнасці. Частка ступні, якая непасрэдна датыкаецца зямлі называецца падэшвай. Ступня мае тры кропкі касцяной апоры, дзве размяшчаюцца ў пярэднім аддзеле ступні і адна ў заднім. Задні аддзел называюць пяткай. Апошнія пальцы ступні (I і V) называюцца па аналогіі з пальцамі рук; вялікі палец (hallux) і мезенец, а астатнія тры называюць нумарамі II, III IV, пачынаючы лік з вялікага пальца. З унутранага боку ступні пальцы маюць мяккія падушачкі. Пальцы ног размяшчаюцца паралельна адзін аднаму і маюць меншую рухомасць чым пальцы рук.

Па даўжыні пальцаў у людзей адрозніваюць тры тыпы ступні:

  • Грэчаскі тып. Вялікі і трэці палец уступаюць па даўжыні другім, за імі ў парадку змяншэння ідуць чацвёрты і мезенец.
  • Егіпецкі тып. Самы доўгі вялікі палец, далей у парадку змяншэння ідуць другі, трэці, чацвёрты, мезенец.
  • Прамавугольны тып. Усе пальцы прыкладна аднолькавай даўжыні. Вялікі палец роўны другому, далей па змяншэнні: трэці, чацвёрты, мезенец.

Вобласць медыцыны, якая займаецца вывучэннем будовы і лячэння чалавечых стоп называецца падалогія (англ.: podiatry).

Усяго ў целе чалавека налічваецца 206 касцей, 52 косці знаходзіцца ў ступнях, што складае чацвёртую частку ад усіх касцей цела.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]