Deal With Silence
Deal With Silence | ||||
---|---|---|---|---|
музычны альбом Open Space | ||||
Дата выпуску | 21 снежня 2009 | |||
Запісаны | 2009 | |||
Жанр | брыт-поп, інды-рок, поп-рок і софт-рок[d] | |||
Працягласць | 38 хв. | |||
Прадзюсар | Open Space | |||
Мова песень | англійская | |||
Лэйбл | West Records | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Open Space | ||||
|
«Deal With Silence» (бел.: Здзелка з цішынёй) — дэбютны альбом беларускага гурта «Open Space», запісаны на мінскай студыі «Granny Records»[8]. Выпушчаны ў продаж 21 снежня 2009 года, ён стаў даступны для бясплатнай запампоўкі з сайта гурта 12 сакавіка 2010 года[9].
Падрыхтоўка і выпуск
[правіць | правіць зыходнік]Альбом запісваўся на працягу 8 месяцаў[10]. Агульныя выдаткі на працу, па падліках Віталя Маціеўскага, склалі «значна» менш 100 000 долараў ЗША, што тым не менш дазволіла ажыццявіць усе музычныя задумкі адсодкаў «на 80%»[11].
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
1. | «Deal With Silence» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 4:33 |
2. | «Unprepared» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:12 |
3. | «TV Show» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:07 |
4. | «Hurricane» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:16 |
5. | «You Will Never Know» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 4:12 |
6. | «Stalemate» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 2:43 |
7. | «Get Away» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:19 |
8. | «Busy» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:48 |
9. | «Travel Song» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:31 |
10. | «Beautiful» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:01 |
11. | «Same Excuses» | Віталь Маціеўскі | Віталь Маціеўскі | 3:49 |
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Дар’я Казлова з «Переходного возраста » ў заметцы з нагоды выхаду альбома напісала, што дыск «атрымаўся адточаным і прафесійным»[12].
Сяргей Пукст, музычны аглядальнік «СБ. Беларусь сегодня», у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай»[6][7]. Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу «Lenta.ru », у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафесіяналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року і софт-року[13]. Хагнір з nneformat.ru пачуў на дыску «вельмі добры поп-інды-рок» у духу аўстралійскіх гуртоў 1980-х гадоў і шатландскага «Simple Minds », не без нездаволенасці, што «спяваюць на англійскай», зрабіў камплімент «слаўнаму калектыву» за меладычнасць[14]. Яніс Стундыньш, латвійскі музычны крытык, усхваліў шчырасць мелодый, што «прымушае дараваць некаторыя састарэлыя прыёмы поп-року», у той час як англійскае вымаўленне наадварот з большага яму спадабалася[15].
Маша Калеснікава, журналіст Еўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсліла, што альбом выйшаў «безжыццёвым, аднастайным і злёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра[16]. Музычны крытык часопіса «Rolling Stone Russia » Андрэй Бухарын на старонках выдання прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энергічны і меладычны англамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны[4].
Журналіст штотыднёвіка «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны эксперт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражанне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0 з 10[2] і падкрэсліла наяўнасць гімнаў а-ля «U2» і «Stereophonics » у ім[1]. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 6,0 з 10: Сяргей Будкін пачуў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мелодыі «Muse », пахваліў аздабленне дыску, «просценькія мелодыі», на думку Зміцера Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да «Coldplay», Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш меладычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананні «Open Space», а Зміцера Падбярэзскага і зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыткі[3].
Аўтар музычнага партала «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты «Coldplay», «Travis », «Starsailor » і «Wilki », а таксама абрысаваў вылізанасць гучання добра прадуманага і выдатна запісанага альбома[17]. Joy Tartaglia з украінскага музычнага партала music.com.ua падкрэсліла, што падабенства да «Travis » вельмі перавялічана, таму што гучанне гурта, больш напамінаючае творчасць «Esthetic Education », ёсць «пераказ азбукавых гісторый брытанскага року», прыцягнула ўвагу да вядучага вакалу накшталт Йоакіма Берга з гурта «Kent » і ацаніла кружэлку на 5,0 з 10[5].
Літоўскі музычны крытык Рамунас Зілніс ахарактэрызаваў кружэлку ад гурта-гібрыда паміж «Coldplay», «Franz Ferdinand » і «The Kooks » як «прыемны рок-альбом», але без міжнароднага патэнцыялу[18]. Таццяна Заміроўская, музычны аглядальнік «БелГазеты», сведчыла, што альбом яна «так і не змагла толкам расслухаць» ды і «наогул незразумела, пра што гэты гурт»[19].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Дыск быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах лепшых айчынных альбомаў за 2009 год ад Сяргея Маліноўскага, галоўнага рэдактара газеты «Антенна»[20], Яніса Стундыньша, латвійскага музычнага крытыка, суаўтара «Encyclopedia of Popular Music »[15], Рамунаса Зілніса, музычнага аглядальніка літоўскай газеты «Lietuvos rytas »[18].
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]
Запрошаныя музыкі:
|
Вытворчасць: |
Зноскі
- ↑ а б Замировская, Татьяна (2010-01-11). "Личный вкус. CD-обзор Open Space. «Deal With Silence»" [Personal taste. Open Space CD Review. “Deal With Silence”]. БелГазета(руск.). 01 (724). Архівавана з арыгінала 2019-06-11. Праверана 2019-06-11.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка) - ↑ а б Замировская, Татьяна. Внештатный эксперт Т.Замировская: Open Space "Deal With Silence" (руск.). БелГазета. Experty.by (23 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Open Space "Deal With Silence"(нявызн.). Experty.by (14 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Бухарин, Андрей (2009-12-28). "Open Space «Deal With Silence»". Rolling Stone Russia(руск.) (65): 75–76. Архівавана з арыгінала 2 студзеня 2010. Праверана 19 студзеня 2020.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка) - ↑ а б Tartaglia, Joy. Open Space "Deal With Silence" (p) 2009 West Records (руск.)(недаступная спасылка). music.com.ua (14 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 5 верасня 2019.
- ↑ а б Пукст, Сергей. По правилам (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Пукст, С.. Внештатный эксперт С.Пукст: Open Space "Deal With Silence" (руск.). СБ. Беларусь сегодня. Experty.by (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
- ↑ Мицкевич, Юлия. Open Space выпустили дебютный альбом (руск.). БелаПАН (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 5 верасня 2019.
- ↑ Open Space выложили альбом для свободного скачивания . Музыкальная газета (12 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Аксакова, Валерия. Open Space: 7 лет – годы проб и ошибок, взлетов и падений (руск.). Musecube (15 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2020. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Ружечка, Александр; Пепеляев, Валентин. Открытые пространства (руск.). СБ. Беларусь сегодня (17 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 3 жніўня 2020.
- ↑ Козлова, Дарья. «Open Space» заключили сделку с тишиной (руск.). Переходный возраст . Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
- ↑ Филимонов, Александр; Бологов, Пётр. Пиратское распространение приветствуется (руск.). Lenta.ru (28 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ Хагнир. "Ситка Пит 2011-04" (КАЛАЧИКОМ РЯДОМ, БЕН ГАНН, Евгений Введенский, ВЕТЕР ВСЕМ, САТИСФАКЦИЯ, LILAC и др.) (руск.). nneformat.ru (21 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2019. Праверана 22 ліпеня 2020.
- ↑ а б Стундиньш, Янис. Янис Стундиньш (Латвия): личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (3 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
- ↑ Калеснікава, Маша. Аглядача: Open Space “Deal with Silence” . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2019. Праверана 12 чэрвеня 2019.
- ↑ Радионов, Вячеслав. Open Space «Deal With Silence» (руск.). Ultra-music.com (30 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2019. Праверана 15 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Зилнис, Рамунас. Рамунас Зилнис (Литва): личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (19 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
- ↑ Замировская, Татьяна. Татьяна Замировская: личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (10 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
- ↑ Сергей Малиновский: личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (24 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.