Хлотар III
Хлотар III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Chlotarius, Chlotacharius | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хлодвіг II | ||||||
Пераемнік | Хільдэрык II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хільдэберт Прыёмны | ||||||
Пераемнік | Хільдэрык II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 650[1]
|
||||||
Смерць |
673[2][3]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Меравінгі[1] | ||||||
Бацька | Хлодвіг II[1] | ||||||
Маці | Бацільда[d][1] | ||||||
Дзеці | Хлодвіг III[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хлотар III (фр.: Clotaire I, 650 — паміж 10 сакавіка і 15 мая 673) — кароль франкаў (657—673) з дынастыі Меравінгаў. Старэйшы сын Хлодвіга II і каралевы Бацільды. Кіраваў у Нейстрыі і Бургундыі. Узыйшоў на прастол у 7-гадовым узросце і кіраваў пад апекай маці. Імя Хлотар (ці Клотар — Chlotarius, або Хлатахарый — Chlotacharius — тое ж, што пазней Лотар) у перакладзе з франкскай азначае «Які мае знакамітую армію».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 657 годзе, калі памёр Эрхінаальд, каралева Бацільда зрабіла яго пераемнікам на пасадзе маярдома Эбраіна. Эбраін хацеў стварыць вакол палаца і ўласнай персоны мацнейшую і больш цэнтралізаваную, чым калі б там ні было ўладу, навязаўшы яе не толькі самой Нейстрыі, але таксама і Бургундыі, дзе пасля смерці Флаахада (каля 643 года), пасада маярдома, магчыма, заставалася вакантнай. Ён таксама адмяніў пастановы 614 года.
Такая палітыка настроіла супраць Эбраіна частку нейстрыйскай знаці. Сігебранд, новы біскуп парыжскі, пры несумнеўнай дапамозе каралевы нават склаў супраць яго змову. Біскуп быў пакараны смерцю, а каралеву, рэгенцтва якой скончалася ў 665 годзе, калі кароль дасягнуў паўналецця, Эбраін вымусіў сысці ў манастыр у Шэле, дзе Бацільда, хоць і не дала манаскі зарок, але праявіла такую набожнасць, што стварыла сабе рэпутацыю святой.
З той пары менавіта Бургундыя з найбольшай сілай супрацівілася аўтарытарнай улады Эбраіна. Ён нават запатрабаваў забараніць доступ у палац Хлотара знатным людзям гэтага каралеўства для таго, каб кіраваць аднаасобна, прытрымліваючыся толькі сваіх інтарэсаў. Аднак у Бургундыі ўжо некалькі гадоў быў свой «духоўны правадыр»: біскуп ацёнскі Леадэгарый, які належаў да аднаго з самых багатых родаў Галіі.
У 658 годзе Эбраін аддаў герцагства Тулузскае ва ўладанне патрыцыю Феліксу.
Хлотар III захварэў на ліхаманку і памёр, калі быў яшчэ маладым, на 16-м годзе свайго кіравання, паміж 10 сакавіка і 15 мая 673 года.
Зноскі
- ↑ а б в г Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 112–113. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Clotaire III, King of Neustria // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. Chlotar III // Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прадаўжальнікі Фрэдэгара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Кніга гісторыі франкаў = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
- Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0.
- Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2. (руск.)
- Хлотарь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- CLOVIS II 639—657, CLOTAIRE III 657—673, CHILDERICH II 662—675, CHILPERICH II 715—718 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 6 лютага 2012.
- Chlothar III von Frankenkoenig (ням.). Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 6 лютага 2012.