(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Песні | Казкі беларускія | Тексты песен для детей и взрослых на белорусском языке. Белорусские песни, переводы песен, аккорды. Песни для мамы, колыбельные, для ребенка. Тэксты песень для дзяцей і дарослых на беларускай мове. Беларускія песні, пераклады песень, акорды. Песні для мамы, калыханкі, для дзіцяці.

Усе рубрыкі

Учора звячора (Калядная песня)

Учора звячора
Засвяціла зора.

Зора засвяціла,
Свет узвесяліла.

Свет узвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэнне
Людзям на збаўленьне.

Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.

Паслухаць аўдыё — прыблізна так спяваюць гэтую калядку ў народзе: Чытаць далей » Учора звячора (Калядная песня)

Краіна казак з’явілася на Android

Карыстальнікі мабільных прыладаў на базе Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі: у асобным раздзеле яны знойдуць цудоўныя песенькі гурта «Агатка» на словы вядомых беларускіх паэтаў, а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.

Сказки на белорусскомя языке для Android
Чытаць далей » Краіна казак з’явілася на Android

Сонейка. Сяргей Брандт

Ой, ты ж маё сонейка,
Распляцi ты коскi мне
Па вясне,
Каб вясёлы птушак спеў
Аж да зорак даляцеў
Па вясне.

со

Ой, ты ж маё сонейка,
Адпрасуй кашульку мне
Па вясне,
Каб вада сястрыца зноў
Падарыла мне любоў
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка,
Над лясочкам свецiць мне
Па вясне,
Каб тваё заўжды цяпло
Маё сэрца сцерагло
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка…

Сяргей Качанаў-Брандт, 02.07.2015

Спяць натомленыя цацкі

dc02516497d7c299390a15de84d2e7a0Лялькі, кніжкі спяць і птушкі, —

Дзень прайшоў.

Зачакаліся падушкі

Малышоў.

Нават казка спаць лажыцца,

Каб уночы нам прысніцца,

Ты ёй пажадай

Баю-бай!

 

Можна ў казцы пакатацца

На кітах.

Па вясёлцы праімчацца

На катах

І сланятка ўзяць за вушкі

І злавіць пяро жар-птушкі.

Вочкі закрывай,

Баю-бай!

 

Баю-бай, павінны людзі

Ноччу спаць.

Люлі-люлі, заўтра будзе

Сонца ззяць.

Адпачынку хочуць вочы,

Скажам  мы: “Спакойнай ночы!”

Веечкі стуляй,

Баю-бай!..

Словы З. Пятровай Музыка А. Астроўскага.

Пераклад на беларускую мову В. Жуковіча