Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка (БДПУ) — установа вышэйшай адукацыі ў статусе ўнівэрсытэту (з 8 верасьня 1993). Месьціцца ў Менску (Беларусь). Ажыцьцяўляе падрыхтоўку выкладнікаў матэматыкі, хіміі, фізыкі, псыхалёгіі, геаграфіі і інш.
Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка | |
- | |
Галоўны корпус БДПУ | |
Лягатып | |
Заснаваны | 21 лістапада 1914 (109 гадоў таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Аляксандар Жук[d] |
Факультэтаў | 9[1] |
Колькасьць пэрсаналу | 598 (2024)[1] |
Колькасьць студэнтаў | 9 тыс.[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Менскі настаўніцкі інстытут (да траўня 1918 г.), Менскі інстытут народнай адукацыі (23 верасьня 1921 г.) Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 8 верасьня 1993 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bspu.by |
ВНУ узнагароджаная ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга за посьпехі ў падрыхтоўцы выкладніцкіх кадраў і навуковай дзейнасьці (1972), Ганаровым дзяржаўным сьцягам Рэспублікі Беларусь (1997). Уваходзіць, як сапраўдны чалец, у Эўразійскую асацыяцыю ўнівэрсытэтаў (красавік 2007).
БДПУ зьяўляецца першай пэдагагічнай навучальнай установай Менску (1914).
Гісторыя
рэдагаваць22 чэрвеня 1914 году міністар народнай асьветы Расейскай імпэрыі падпісаў загад пра заснаваньне Менскага настаўніцкага інстытуту. 21 лістапада 1914 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Менскага настаўніцкага інстытуту. У 1918 годзе пастановай Усерасейскага зьезду дэлегатаў настаўніцкіх інстытутаў Менскі настаўніцкі інстытут набыў статус ВНУ і перайшоў на 4-рочны тэрмін навучаньня.
23 верасьня 1921 году Менскі інстытут народнай адукацыі ўвайшоў у склад Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў якасьці пэдагагічнага факультэту[2], з 28 ліпеня 1931 году Пэдагагічны факультэт БДУ вылучыўся ў самастойную адзінку — Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. У 1936 годзе Менскаму дзяржаўнаму пэдагагічнаму інстытуту прысвоена імя А. М. Горкага, у 1995 годзе — імя Максіма Танка. У жніўні 1974 году фізыка-матэматычны факультэт быў разьдзелены на фізычны і матэматычны, але ў сакавіку 2015 году яны былі аб’яднаныя зноў[3].
8 верасьня 1993 году Менскі дзяржаўны інстытут атрымаў статус унівэрсытэту. У лютым 2006 году Геральдычная камісія зацьвердзіла сымболіку БДПУ.
З сакавіка 2003 году па сакавік 2014 году рэктарам зьяўляўся Пётар Кухарчык. 1 верасьня 2016 году былі адкрытыя Інстытут псыхалёгіі ды Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі[2].
Структура
рэдагавацьФакультэты
рэдагавацьЗараз ва ўнівэрсытэце налічваецца 9 факультэтаў:
- Гістарычны факультэт[4]
- Фізыка-матэматычны факультэт[5]
- Факультэт дашкольнай адукацыі[6]
- Факультэт прыродазнаўства[7]
- Факультэт фізычнага выхаваньня[8]
- Факультэт пачатковай адукацыі[9]
- Філялягічны факультэт[10]
- Факультэт сацыяльна-пэдагагічных тэхналёгіяў[11]
- Факультэт эстэтычные адукацыі[12]
Інстытуты
рэдагаваць- Інстытут псыхалёгіі[10]
- Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі[10]
- Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі[10]
Вывучэньне польскай мовы
рэдагавацьУ другой палове 1990-х гадоў у Інстытуце замежных моў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту праводзіліся заняткі польскай мовы. Ініцыятыва іх стварэньня зьявілася ў 1995 годзе. У тым самым годзе ўнівэрсытэт даў дазвол на сфармаваньне працоўнай групы, якая б займалася навучаньнем польскай і беларускай моў. Установа пачала супрацоўніцтва з Сілезскім ўнівэрсытэтам у Катавіцы, Польшча. У 2000 годзе 26 студэнтаў ВНУ ўпершыню атрымалі дыплёмы, якія дазвалялі ім выкладаць польскую мову. У пачатковы пэрыяд працы заняткаў малая колькасьць падручнікаў, абмежаваныя магчымасьці стажыровак і практыкі ў Польшчы зьяўляліся перашкодамі ў іх правядзеньні. Адсутнасьць адпаведных навуковых кадраў, перадусім спэцыялістаў з галіны польскай філялёгіі, а таксама адсутнасьць уступных іспытаў даводзілі да таго, што ўзровень навучаньня быў у той час нізкі для акадэмічных стандартаў, параўнальны з моўнымі курсамі. У 2001 годзе ўстанова атрымала падтрымку з боку дзеячаў Таварыства «Вспульнота польска» і Фонду «Дапамога палякам на ўсходзе», дзякуючы якім атрымалася адрэмантаваць паляністычную майстэрню, а таксама перадаць багаты мэтадычны кнігазбор і фільмы. Рамонт скончыўся 18 сьнежня 2001 году і значна палепшыў умовы працы выкладчыкаў і студэнтаў. У пазьнейшыя часы на настаўніцкую спэцыялізацыю па польскай мове ў Інстытуце замежных моў прымалася 25 асобаў, калі кандыдатаў было ў 6 разоў болей[13].
Падраздзяленьні
рэдагаваць- Студэнцкі турысцкі клюб «Гарызонт»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка (рас.) Праверана 20 жніўня 2024 г.
- ^ а б История БГПУ (рас.)
- ^ Кафедра математики и методики преподавания математики (рас.)
- ^ Исторический факультет (рас.)
- ^ Физико-математический Факультет (рас.)
- ^ Факультет дошкольного образования (рас.)
- ^ Факультет естествознания (рас.)
- ^ Факультет физического воспитания (рас.)
- ^ Факультет начального образования (рас.)
- ^ а б в г Факультеты, институты БГПУ (рас.) Праверана 20 жніўня 2024 г.
- ^ Факультет социально-педагогических технологий (рас.)
- ^ Факультет эстетического образования (рас.)
- ^ Język polski na uczelniach białoruskich // Oświata... — С. 340.
Літаратура
рэдагаваць- Агнешка Грэндзік-Радзяк Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2