Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы
Скарачэньне: ВП:АА |
---|
Абраныя артыкулы — артыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 41 абраны артыкул з агульнай колькасьці 86 372 артыкула. Такім чынам, прыкладна кожны з 2106 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня. Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі () ў верхнім правым куце старонкі. Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні абраны артыкул[рэдагаваць крыніцу]
Фрыдрых Шылер — нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага напрамку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусьветнае літаратуры як палымяны абаронца чалавечае асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцьця (1788—1805) Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфґанґам Ґётэ, зь якім ён абмяркоўваў пытаньні па эстэтыцы і натхняў Ґётэ на заканчэньне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты пэрыяд сяброўства двух паэтаў і іхнае літаратуразнаўчае палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай ваймарскі клясыцызм.
У 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры» быў выдадзены найбуйнейшы збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. Выданьне зьмяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балядаў, трагедыю «Падступства і каханьне», драматычную паэму «Дон Карлас, інфант гішпанскі», псыхалягічную трагедыю «Марыя Сьцюарт» і драму «Вільгэльм Тэль».
(артыкул цалкам…)