(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Аляксандр I (імператар расійскі) — Вікіпедыя

Аляксандр I (імператар расійскі)

імператар расійскі

Аляксандр I Паўлавіч, (12 (23) снежня 1777, Санкт-Пецярбург — 19 лістапада (1 снежня) 1825, Таганрог) — імператар Расійскай імперыі з 11 (23) сакавіка 1801 па 19 лістапада (1 снежня) 1825), старэйшы сын імператара Паўла I і Марыі Фёдараўны.

Аляксандр I Паўлавіч
руск.: Александр I
Партрэт працы Джордж Доу
Партрэт працы Джордж Доу
10-ы Імператар Усерасійскі
12 (24 сакавіка) 1801 года — 19 лістапада (1 снежня) 1825 года
Каранацыя 15 (27 верасня) 1801 года, Масква
Папярэднік Павел I
Пераемнік Мікалай I
1-ы Цар Польшчы
Сцяг1-ы Вялікі князь Фінляндскі
Сцяг Пратэктар Мальтыйскага ордэна  (руск.) Сцяг
12 (24 сакавіка) 1801 года — 1803
Папярэднік пасада заснавана
Павел I
Пераемнік пасада скасавана
Джавані Тамазі  (англ.)
Нараджэнне 12 (23) снежня 1777[1]
Смерць 19 лістапада (1 снежня) 1825[1] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d]
Бацька Павел I[1]
Маці Марыя Фёдараўна[1]
Жонка Лізавета Аляксееўна[1][2]
Дзеці Марыя Аляксандраўна[d][1][3], Мікалай Яўгенавіч Лукаш[d][3], Лізавета Аляксандраўна[d][3], Zenaida Narishkin[d][3], Sofya Naryshkina[d][3], Emmanuil Naryshkin[d][3], Mariya Parizhskaya[d][3], Wilhelmine Alexandrine Pauline Alexandrov[d][3], Густаў Эрэнберг[d][3], Maria (?)[d][3] і Nikolay Isakov[d][3]
Веравызнанне праваслаўе
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне Генерал-фельдмаршал і генерал-фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Ордэн Святога Губерта
Ордэн Святога Губерта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У пачатку кіравання правёў умерана ліберальныя рэформы, распрацаваныя Тайным камітэтам і М. М. Спяранскім. У знешняй палітыцы лавіраваў паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй  (руск.). У 18051807 удзельнічаў у антыфранцузских кааліцыях. У 18071812 часова зблізіўся з Францыяй. Вёў паспяховыя войны з Турцыяй (18061812) і Швецыяй (18081809). Пры Аляксандры I да Расіі былі далучаны тэрыторыі Усходняй Грузіі (1801), Фінляндыі (1809), Бесарабіі (1812), Азербайджана (1813), былога герцагства Варшаўскага (1815). Пасля Айчыннай вайны 1812 узначаліў у 18131814 антыфранцузскую кааліцыю еўрапейскіх дзяржаў. Быў адным з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—1815 і арганізатараў Свяшчэннага саюза.

Нараджэнне і імя

правіць

Аднаго з сваіх унукаў Кацярына II назвала Канстанцінам у гонар Канстанціна Вялікага, іншага — Аляксандрам у гонар Аляксандра Неўскага. Выбарам імёнаў паказвалася надзея, што Канстанцін вызваліць Канстанцінопаль ад туркаў, а наваяўлены Аляксандр Македонскі стане ўладаром новай імперыі. На троне меркаванай да аднаўлення Грэчаскай імперыі  (руск.) яна хацела бачыць Канстанціна  (руск.)[4].

«Вы кажаце, — пісала Кацярына барону Ф. М. Грыму, — што яму трэба будзе выбраць, каму пераймаць: герою (Аляксандру Македонскаму) або святому (Аляксандру Неўскаму). Вы, відаць, не ведаеце, што наш святы быў героем. Ён быў мужным ваяром, цвёрдым кіраўніком і спрытным палітыкам і пераўзыходзіў усіх астатніх удзельных князёў, сваіх сучаснікаў… Такім чынам, я згодна, што ў спадара Аляксандра ёсць толькі адзін выбар, і ад яго асабістых талентаў залежыць, на якую ён уступіць сцежку — святасці або гераізму».

«Тым самым ужо выбарам імя Кацярына прадракала ўнуку вялікую будучыню і рыхтавала яго да манаршага прызвання, чаму павінна было спрыяць, на яе думку, перш за ўсё ваенізаванае і арыентаванае на антычныя ўзоры выхаванне». Імя «Аляксандр» не было тыповым для Раманавых  (руск.) — да гэтага так толькі аднойчы быў ахрышчаны рана памерлы сын  (руск.) Пятра Вялікага. Аднак пасля Аляксандра I яно трывала ўвайшло ў Раманаўскі іменаслоў[5].

Г. Р. Дзяржавін адгукнуўся на нараджэнне Аляксандра вершам «На рождение в Севере порфирородного отрока»: «У гэты час, гэтак холадна, Як Барэй быў раз’юшаны, Дзіцятка парфірароднае У царстве Паўночным народжана…»

Дзяцінства, адукацыя і выхаванне

правіць
 
Фрэдэрык Сезар Лагарп  (руск.), выхавацель Аляксандра I
 
С. Шчукін  (руск.). «Вялікі князь Аляксандр Паўлавіч»

Вырас пры двары Кацярыны Вялікай; выхавацель — швейцарац-якабінец Фрэдэрык Сезар Лагарп  (руск.) азнаёміў яго з прынцыпамі гуманнасці Русо, ваенны настаўнік Мікалай Салтыкоў  (руск.) — з традыцыямі рускай арыстакратыі, бацька перадаў яму сваю прыхільнасць да вайсковага параду  (руск.) і навучыў яго сумяшчаць душэўную любоў да чалавецтва з практычным клопатам пра блізкіх. Кацярына II лічыла свайго сына Паўла няздольным заняць пасад і планавала ўзвесці на яго Аляксандра, абмінаючы яго бацьку.

Многімі рысамі свайго характару Аляксандр быў абавязаны бабулі, якая адабрала сына ў маці, і вызначыла яму жыць у Царскім Сяле, каля сябе, удалечыні ад бацькоў, якія бавіліся ў сваіх палацах (у Паўлаўску і Гатчыне) і рэдка з’яўляліся пры «вялікім двары». Зрэшты, дзіця, як гэта відаць з усіх водгукаў пра яго, было хлопчыкам ласкавым і далікатным, так што важдацца з ім для царскай бабулі было велізарным задавальненнем.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Г. Александр I // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 469–480.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г д е ё ж з і к Lundy D. R. The Peerage
  4. Константин Павлович (Российский гуманитарный энциклопедический словарь)(недаступная спасылка)
  5. Династия Романовых: генеалогия и антропонимика / Е. В. Пчелов. — 06/07/2009 // Вопросы истории. — 2009. — № 06. — С. 76-83.

Спасылкі

правіць