Аперацыя «Саюзная сіла»
Аперацыя «Саюзная сіла» (англ.: Operation Allied Force) — ваенная аперацыя блока НАТА супраць Саюзнай Рэспублікі Югаславія ў перыяд з 24 сакавіка па 10 чэрвеня 1999 года, якая прывяла да вываду югаслаўскіх войскаў з тэрыторыі края Косава і Мятохія і да пераходу края пад кантроль сіл НАТА.
Вайна НАТА супраць Югаславіі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Косаўская вайна | |||
Дата | 24 сакавіка – 10 чэрвеня 1999 | ||
Месца | СРЮ | ||
Прычына | Інцыдэнт у Рачаке, адмова сербаў выканаць ультыматум канферэнцыі ў Рамбуе | ||
Вынік |
Перамога войскаў НАТА:
|
||
Змены | Югаславія страчвае кантроль над тэрыторыяй Косава | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прычыны
правіць- 28 сакавіка 1989 сербскі парламент, парушаўшы югаслаўскую канстытуцыю 1974 г, адмяніў аўтаномію правінцыі Косава.
- У 1989—1990 гадах у межах «Антыбюракратычнай рэвалюцыі» па ініцыятыве Слабодана Мілошавіч былі распушчаны парламент і ўрад Косава. Амаль усе албанцы былі звольнены з дзяржаўных устаноў.
- Верасень 1991: падчас распаду Югаславіі пасля таемнага рэферэндуму была абвешчана «Рэспубліка Косава», якую прызнала толькі Албанія. Ствараліся ценявыя структуры ўлады. З тых часоў албанцы пасіўным супрацівам імкнуліся прыцягваць увагу сусветнай супольнасці.
- У 1992 годзе албанцы Косава абралі пісьменніка Ібрагіма Ругова ў прэзідэнты Рэспублікі Косава. Быў абраны таксама парламент, які так і непрыступіў да працы. Прызначаны Ругавым урад працаваў з-за мяжы.
- Падчас Баснійскай вайны 1995 г. авіяцыя НАТА ўпершыню зрабіла моцныя паветраныя ўдары (у рамках аперацыі «Deliberate Force») для прызнання баснійска-сербскім войскам ахоўнай зоны ААН. У выніку быў дасягнуты Дэйтанскі дагавор і размяшчэнне войскаў НАТА ў Босніі. Мірнае супраціўленне ў Косаве албанцам здаваўся безвыніковым, і Войска Вызвалення Косава перайшло да ўзброенага дужання.
- Верасень—кастрычнік 1997: албанцы Косава байкатавалі выбары ў парламент Сербіі, адбыліся цяжкія сутыкненні паміж албанцамі і сербскай паліцыяй у Косава. У прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах «Рэспублікі Косава» Ругова быў пацверджаны ў пасадзе.
Югаслаўскія ўлады, прэзідэнт Слабодан Мілошавіч былі абвінавачаны ў этнічных чыстках падчас грамадзянскай вайны на поўдні Сербіі, якія мелі месца абапал (і югаслаўскага войска, і паўстанцкага руху Войска Вызвалення Косава). Інфармацыя адносна сотняў тысяч забітых жыхароў застаецца супярэчлівай — пра што сведчаць выкрыцці пахаванняў міжнароднымі экспертамі. Прычынай эскалацыі супрацьстаяння сталі этнічныя канфлікты паміж сербамі і албанцамі.
Пасля пачатку ваенных дзеянняў блок НАТА запатрабаваў вывесці сербскія войскі з сербскай аўтаномнай вобласці Косава і Мятохія, галоўным чынам населяннай албанцамі, а таксама размясціць войска НАТА на тэрыторыі Косава і Мятохіі, гэта значыць на тэрыторыі Югаславіі. Югаславія не выканала ўльтыматум.
Ход аперацыі (сакавік—чэрвень)
правіцьАфіцыйнай падставай пачатку ваенных дзеянняў было абвешчана прысутнасць сербскіх войскаў на тэрыторыі края Косава і Мятохія. На працягу сакавіка, красавіка, мая, чэрвеня 1999 года войскі НАТА праводзілі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Сербіі. Асноўную частку ваеннай аперацыі складала ўжыванне авіяцыі для бамбардзіроўкі стратэгічных ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў на тэрыторыі Сербіі. Колькасць задзейнічаных самалётаў перавышала 500 адзінак. Авіаналётам былі падвергнуты ваенныя стратэгічныя аб’екты ў буйных гарадах Югаславіі, уключаючы сталіцу — Бялград.
- 24 сакавіка 1999 — генеральны сакратар НАТА Салана аддаў загад камандаючыму сіламі НАТА ў Еўропе амерыканскаму генералу Уэслі Кларку пачаць ваенную аперацыю супраць Югаславіі. Бялград, Прышціна, Ужыце, Нові-Сад, Крагуевац, Панчэва, Падгорыца і іншыя падвергнуліся ўдарам з паветра.
- 25 сакавіка — авіяцыя НАТА зрабіла новы ўдар. З борта амерыканскага крэйсера «Гансалес» у Адрыятычным моры было выпушчана 18 ракет «Тамагаўк».
- 26 сакавіка — знішчаны склад паліва ў Ліпавіцэ, што выклікала вялікі пажар у Ліпавіцкім лесу
- 27 сакавіка — НАТА ўжыла ў бамбаваннях Бялграда касетныя бомбы.
- 28 сакавіка — уначы, Біл Клінтан пасля нарады з кіраўнікамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і Італіі пацвердзіў дазвол узмацніць ваенныя ўдары па Югаславіі.[12] Авіяцыя НАТА вырабіла кропкавыя ўдары па ваенна-стратэгічным аб’ектам у прыгарадах Бялграда.
- 1 красавіка — войска Югаславіі захоплівае на сваёй тэрыторыі трох амерыканскіх салдат.
- 3 красавіка — авіяўдарам НАТА па Бялградзе разбуранны будынак Міністэрствы ўнутраных спраў Сербіі і Югаславіі.
- 5 красавіка — 12 загінула і звыш 40 паранена падчас бамбардзіроўкі аб’ектаў у цэнтры Алексінаца
- 10 красавіка — абстраляны завод «Застава».
- 12 красавіка — ударам натаўскага самалёта F-15E знішчаны пасажырскі цягнік, які прахадзіўшы па мосце (пілот меў загад разбурыць мост). Салана апраўдвае памылку пілота.
- 21 красавіка — НАТА наносіць удар па асабістай рэзідэнцыі Мілошавіча і штаб-кватэры Сацыялістычнай партыі Сербіі.
- 23 красавіка — авіяўдар па белградскім тэлецэнтры.
- 24 красавіка — НАТА прымае рашэнне аб эмбарга пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Югаславію.
- 30 красавіка — НАТА наносіць удар па будынку Генштаба югаслаўскага войска і Міністэрству абароны Югаславіі.
- 2 мая — НАТА наносіць удар па энергацэнтру ў Абрэноваце. Большасць гарадоў Югаславіі застаецца без святла.
- 4 мая — Балгарыя падае НАТА сваю паветраную прастору для ўдараў па Югаславіі.
- 7 мая — авіяўдар па горадзе Ніш. Высокадакладнай ракетай знішчана пасольства Кітая ў Бялградзе
- 10 чэрвеня — прынятая Рэзалюцыя СБ ААН № 1244 (1999)
- 12 чэрвеня — увод сухапутных войскаў НАТА на тэрыторыю Сербіі
- 20 чэрвеня — югаслаўскія войскі пакідаюць Косава і Мятохію
Вынікі
правіць- Улічваючы бамбаванні прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, аб’ектаў вода- і электразабеспячэння, гэта ледзь не прывяло да экалагічнай катастрофы на Балканах.[13]
- У Косава і Мятохіі ўлада перайшла да касавараў, да Войска Вызвалення Косава.
- 2,5 млн грамадзян засталіся без якіх-небудзь прыбыткаў і сродкаў да існавання
- Працы пазбавілася каля 600 тысяч чалавек.
- 17 лютага 2008 года Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі
- Колькасць кантынгенту KFOR (НАТА) на канец 2007 г. — 19 тысяч чалавек[14]
Ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва
правіцьЗагінула 500—5700 грамадзянскіх асоб, уключаючы этнічных албанцаў.[11][15].
Шкода экалогіі
правіцьНАТА бамбавала нафтаперапрацоўчыя і нафтахімічныя заводы, што прывяло да некаторага парушэння экалагічнага балансу і забруджванню навакольнага асяроддзя.
Эканамічная шкода
правіцьАгульная шкода, нанесены прамысловым і транспартным аб’ектам, ацэньваецца ў 1 млрд долараў.
Пашкоджанні нанесеныя аўтадарожнай і чыгуначнай сеткі краіны, некаторыя масты і дарогі былі разбураны.
Бамбаванні НАТА пашкодзілі мноства гаспадарчых аб’ектаў.[16]
Просьба Югаславіі аб прыняцці ў саюз Расіі і Беларусі
правіцьАдразу пасля пачатку агрэсіі 1999 г. парламент Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, атакаванай войскамі НАТА, прагаласаваў за далучэнне рэспублікі да саюза Расіі і Беларусі.
Расійскі парламент на экстраным паседжанні цалкам падтрымаў сваіх сербскіх калегаў, парэкамендаваўшы прэзідэнту Барысу Ельцыну і ўраду неадкладна пачаць падрыхтоўку да гэтага працэсу. Барыс Ельцын гэты працэс заблакаваў. У Беларусі просьба абышлася толькі размовамі.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Паветраная прастора ці тэрыторыю для разгортвання сіл НАТА падалі нейтральныя дзяржавы: Албанія, Балгарыя, Македонія, Румынія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 1 мая 2013.
- ↑ (англ.) Frontline: war in europe: facts & figures
- ↑ Yugoslav & Serbian MiG-29s(недаступная спасылка). Acig.org. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2014. Праверана 24 сакавіка 2009.
- ↑ Барабанов et al 2012, с. 117.
- ↑ (англ.) BBC News | World | Two die in Apache crash
- ↑ Три американских солдата попали в сербский плен // Gazeta.Ru, 1 апреля 1999
- ↑ Смиљанић 2009, с. 232.
- ↑ Политика: Девет година од бомбардовања, приступљено 29. јануар 2012, Приступљено 9. 4. 2013.
- ↑ „Шеснаеста годишњица НАТО бомбардовања“, РТС, 24. март 2015.
- ↑ а б (англ.) Civilian Deaths in the NATO Air Campaign — The Crisis in Kosovo
- ↑ а б Русский архипелаг — Итоги кампании НАТО в Югославии в цифрах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 15 лютага 2014.
- ↑ http://www.explan.ru/archive/1999/14/s1.htm Архівавана 9 мая 2008.
- ↑ http://www.uralhimprom.com/company/archive/news_17.html Архівавана 30 верасня 2007.
- ↑ http://www.dw-world.de/dw/article/0,,2993997,00.html
- ↑ http://www.hrw.org/reports/2000/nato/Natbm200-01.htm
- ↑ http://www.kosovo.ws/archive/destrlist.htm
Літаратура
правіць- Барабанов М. С., Коновалов И. П., Куделев В. В., Целуйко В. А. Чужие войны (руск.). — Москва: Центр анализа стратегий и технологий, 2012. — ISBN 978-5-9902620-4-1.
- ген. Спасоје Смиљанић. Агресија НАТО (серб.). — Београд: Чугура принт, 2009. — 525 с.