(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Лепельскі павет — Вікіпедыя

Лепельскі павет

павет у Віцебскай губерні Расійскай імперыі

Ле́пельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17931923 гадах. У 1793-96 гадах уваходзіў у склад Полацкай, у 1802—1923 гадах — Віцебскай губерні. Самы паўднёвы павет Віцебскай губерні. Цэнтр — горад Лепель.

Лепельскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Лепель
Дата ўтварэння 1793
Дата скасавання 1923
Насельніцтва 156,7 тыс. (1 897)
Плошча 3,9 тыс. км²
Лепельскі павет на карце

Гісторыя

правіць

Утвораны ў 1793 г. на частцы тэрыторыі Полацкага ваяводства ВКЛ, далучанай да Расійскай імперыі ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачакова ўваходзіў у склад Полацкага намесніцтва.

У 1796 г. Лепельскі павет быў далучаны да Полацкага павета, а пасля ў 1802 г. быў адноўлены у складзе Віцебскай губерні. У 1923 г. быў перайменаваны ў Бачэйкаўскі павет. У выніку скасавання Віцебскай губерні ў сакавіку 1924 г. быў перададзены пад прамое падпарадкаванне Беларускай ССР. Канчаткова скасаваны ў ліпені 1924 г.

Насельніцтва

правіць

На тэрыторыі павета знаходзілася больш 330 маёнткаў, 14 мястэчак.

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 156,7 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў - 82,0%, яўрэяў - 11,6%, палякаў - 4,0%, рускіх - 1,7%. У павятовым горадзе Лепелі пражывала 6284 чал.

Адміністрацыйны падзел

правіць

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 27 валасцей.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць