25 верасня
(Пасля перасылкі з 25.9)
25 верасня — дзвесце шэсцьдзесят восьмы (дзвесце шэсцьдзесят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 275: Рымскі сенат абвясціў Марка Клаўдзія Тацыта імператарам пасля смерці Аўрэліяна.
- 1396: Адбылася бітва пад Нікопалем — апошняя, да XVI ст., спроба Заходняй Еўропы процістаяць турэцкай экспансіі.
- 1493: Хрыстафор Калумб пачаў другое падарожжа да берагоў Амерыкі.
- 1799: Войскі Суворава пераправіліся цераз Чортаў мост падчас Швейцарскага паходу.
- 1854: Пачалася аблога Севастопаля падчас Крымскай вайны (1853—1856).
- 1920: Заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.
- 1921: У Празе пачалася Першая Усебеларуская канферэнцыя.
- 1924: Здарыўся напад на цягнік каля Лунінца, акт бальшавіцкіх дыверсантаў на тэрыторыі Польшчы.
- 1943: Савецкія войскі занялі Смаленск.
- 1956: Пачатак эксплуатацыі першага Трансатлантычнага тэлефоннага кабелю (TAT-1).
- 1971: У Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць—герой».
- 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.
- 2016: Завяршыўся турнір «Шанхай Мастэрс» па снукеры, пераможцам стаў кітаец Дзін Цзюньхуэй.
Нарадзіліся
правіць- 1711: Цяньлун, кітайскі імператар
- 1765: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар (пам. 15.10.1833)
- 1771: Мікалай Раеўскі, рускі военачальнік, герой бітвы пры Барадзіно (пам. 1829)
- 1875: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (пам. 16.9.1940)
- 1887: Уільям Фолкнер, амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 6.7.1962)
- 1902: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык (пам. 1942)
- 1903: Марк Ротка, амерыканскі мастак (пам. 25.2.1970)
- 1906: Дзмітрый Шастаковіч, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч
- 1913: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік
- 1914: Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, адзін з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бельгіі, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (пам. 25.9.1984)
- 1938: Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі
- 1938: Эн Тарта, эстонскі грамадскі і палітычны дзеяч
- 1944: Майкл Дуглас, амерыканскі акцёр
- 1951: Марк Хэміл, амерыканскі акцёр
Памерлі
правіць- 1392: Сергій Раданежскі, рускі рэлігійны дзеяч, прылічаны да святых РПЦ
- 1534: Клімент VII, Папа Рымскі
- 1626: Лансэлот Эндрус, англіканскі біскуп і перакладчык Бібліі.
- 1777: Іаган Генрых Ламберт, нямецкі фізік і філосаф
- 1849: Іаган Штраус (бацька), аўстрыйскі кампазітар, скрыпач і дырыжор
- 1865: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч
- 1898: Габрыель дэ Мартылье, французскі археолаг
- 1949: Анры Шарль Манген, французскі мастак
- 1965: Міхась Маскалік, беларускі хадэцкі дзеяч, уніяцкі святар (нар. 18.3.1903)
- 1970: Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменнік
- 1983: Мар’ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч (нар. 14.9.1904)
- 1984: Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, адзін з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бельгіі, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (нар. 25.9.1914)
- 2014: Яак Ёала, эстонскі спявак
Святкуюць
правіць- Мазамбік, Дзень Узброеных Сіл.