5 сакавіка
(Пасля перасылкі з 5.3)
5 сакавіка — 65-ы (66-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 1279: Перамога войска ВКЛ на чале з вял. кн. Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашарадэне.
- 1496: Мараплавец Джон Кабат атрымаў каралеўскі патэнт з правам плавання для адкрыцця новых зямель пад англійскім сцягам з Брысталя.
- 1562: Магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
- 1770: Забойства брытанскімі салдатамі некалькіх жыхароў амерыканскіх калоній («Бостанская разня»).
- 1907: Пачатак працы 2-ой Думы Расійскай імперыі.
- 1918: Перавод сталіцы Савецкай Расіі з Петраграда ў Маскву.
- 1940: Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэнне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах (гл. Катынскі расстрэл).
- 1946: Уінстан Чэрчыль у сваёй прамове называе мяжу з Усходнім блокам «Жалезнай заслонай».
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.
- 1998: НАСА абвясціла, што КА «Клементайн» знайшоў на Месяцы дастаткова вады, каб заснаваць калонію.
Нарадзіліся
правіць- 1133: Генрых II Плантагенет, кароль Англіі (пам. 6.7.1189)
- 1326: Людовік Венгерскі, кароль венгерскі з 1342, кароль польскі з 1370 (пам. 11.9.1382)
- 1575: Уільям Оўтрэд, англійскі матэматык (пам. 30.6.1660)
- 1777: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог (пам. 12.8.1845)
- 1871: Роза Люксембург, нямецкая рэвалюцыянерка (пам. 15.1.1919)
- 1896: Кандрат Крапіва, беларускі навуковец і пісьменнік (пам. 1991)
- 1898: Чжоу Эньлай, кітайскі дыпламат
- 1910: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік (пам. 25.5.1987)
- 1910: Эніа Флаяна, італьянскі пісмьеннік, драматург
- 1915: Ларан Шварц, французскі матэматык
- 1922: П'ер Паала Пазаліні, італьянскі пісьменнік, драматург, рэжысёр (пам. 2.11.1975)
- 1936: Канаан Банана, 1-ы прэзідэнт Зімбабвэ
- 1970: Джон Фрусчантэ, амерыканскі гітарыст, прадзюсар
- 2000: Беатрыс Чэбет, кенійская лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 254: Луцый I (Папа Рымскі)
- 1535: Ларэнца Коста, італьянскі жывапісец
- 1605: Клімент VIII, Папа Рымскі (нар. 24.2.1536)
- 1863: Мары Эленрыдэр, нямецкая мастачка
- 1865: Генрых Вільгельм Шот, аўстрыйскі батанік
- 1953: Сяргей Пракоф'еў, рускі кампазітар (нар. 11(23).4.1891)
- 1953: Іосіф Сталін, кіраўнік СССР (нар. 1879)
- 1966: Ганна Ахматава, руская паэтэса (нар. 23.6.1889)
- 1985: Тодар Куніцкі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 14.5.1899)
- 2000: Мікола Ермаловіч, беларускі публіцыст, крытык, літаратуразнавец (нар. 29.4.1921)
- 2013: Валянцін Пятровіч Грыцкевіч, беларускі ўрач, грамадскі дзеяч (нар. 30.3.1933)
- 2013: Уга Чавес, прэзідэнт Венесуэлы (нар. 28.7.1954)