Эргасфера: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Brubaker610 (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Спасылкі |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
{{Чорныя дзіркі}} |
{{Чорныя дзіркі}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Рэлятывісцкія і гравітацыйныя з’явы]] |
[[Катэгорыя:Рэлятывісцкія і гравітацыйныя з’явы]] |
||
[[Катэгорыя:Чорныя дзіркі]] |
[[Катэгорыя:Чорныя дзіркі]] |
Актуальная версія на 06:29, 26 лістапада 2021
Эргасфера — вобласць прасторы-часу паблізу заверчанай чорнай дзіры, размешчаная паміж гарызонтам падзей і граніцай статычнасці. Аб’екты, якія знаходзяцца ў межах эргасферы, непазбежна круцяцца разам з чорнай дзірой за кошт эфекту Лензэ — Тырынга .
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Ergosphere_of_a_rotating_black_hole.svg/langbe-220px-Ergosphere_of_a_rotating_black_hole.svg.png)
Большасць зорак ці сістэм зорак у нашай Сусвету валодае вярчальным момантам. Гэта азначае, што калі чорныя дзіркі рэальна існуюць у Сусвеце, то пераважная большасць з іх павінны быць дзірамі Кера, а не дзірамі Шварцшыльда. Або камбінаванымі дзірамі Нордстрома і Кера, якія маюць невялікі электрычны зарад і вялікі круцільны момант. Такім чынам памеры эргасферы Кер-Ньюманаўскай чорнай дзіркі залежаць ад скорасці кручэння чорнай дзіркі. У адсутнасці ж кручэння эргасферы няма наогул.
Аб’ект, які трапіў у эргасферу, яшчэ можа вырвацца вонкі. Таму, хоць чорная дзіра «усё з’ядае і нічога не адпускае», тым не менш, магчымы абмен энергіяй паміж ёй і вонкавай прасторай. Напрыклад, часціцы або кванты, якія пралятаюць праз эргасферу, могуць выносіць энергію яе кручэння — працэс Пенроўза .
Аб’екты, якія знаходзяцца ў эргасферы могуць рухацца па спіральнай траекторыі, паступова збліжаючыся са сферай Шварцшыльда і сыходзячы ў рэшце рэшт пад яе; па стацыянарнай кругавой арбіце ў межах эргасферы; або па спіральнай траекторыі, паступова збліжаючыся з мяжой статычнасці і выходзячы ў рэшце рэшт за яго ў звычайную прастору Сусвету. Апошнія два выпадкі адрозніваюць дзіру Кера-Ньюмана ад дзір Шварцшыльда і Нордстрэма, у якіх стацыянарныя арбіты наогул немагчымыя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Williams, R. K. The Gravitomagnetic Field and Penrose Processes
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Термадынаміка чорных дзірак (nrumiano.free.fr) (англ.)
- Эргасфера (astro.cornell.edu) (англ.)