(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Эргасфера — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Эргасфера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:45, 12 студзеня 2016, аўтар Calle Cool (размовы | уклад) (right picture for a "Kerr-hole")

Эргасфера - вобласць прасторы-часу паблізу чорнай дзіркі, якая верціцца, размешчаная паміж гарызонтам падзей і мяжой статычнасці. Аб'екты, якія знаходзяцца ў межах эргасферы, непазбежна круцяцца разам з чорнай дзіркай за кошт эфекту Лэнзі — Тыррынга.

Файл:Ergosphere(ru text).png

Большасць зорак ці сістэм зорак у нашай Сусвету валодаюць вярчальным момантам. Гэта азначае, што калі чорныя дзіркі рэальна існуюць у Сусвеце, то пераважная большасць з іх павінны быць дзіркамі Кера, а не дзіркамі Шварцшыльда. Або камбінаванымі дзіркамі Нордстрэма і Кера, якія маюць невялікі электрычны зарад і вялікі круцільны момант. Такім чынам памеры эргасферы Кэр-Ньюманаўскай чорнай дзіркі залежаць ад хуткасці кручэння чорнай дзіркі. У адсутнасці ж кручэння эргасферы няма наогул.

Аб'ект, які трапіў у эргасферу, яшчэ можа вырвацца вонкі. Таму, хоць чорная дзірка «усё з'ядае і нічога не адпускае», тым не менш, магчымы абмен энергіяй паміж ёй і вонкавай прасторай. Напрыклад, часціцы або кванты, якія лятуць праз эргасферу, могуць выносіць энергію яе кручэння - працэс Пэенроуза.

Аб'екты, якія знаходзяцца ў эргасфере могуць рухацца па спіральнай траекторыі, паступова збліжаючыся са сферай Шварцшыльда і сыходзячы ў рэшце рэшт пад яе; па стацыянарнай кругавой арбіце ў межах эргасферы; або па спіральнай траекторыі, паступова збліжаючыся з мяжой статычнасці і выходзячы ў рэшце рэшт за яго ў звычайную прастору Сусвету. Апошнія два выпадкі адрозніваюць дзірку Кера-Ньюмана ад дзірак Шварцшыльда і Нордстрэма, у якіх стацыянарныя арбіты наогул немагчымыя.

Літаратура

Спасылкі