(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Метрапалітэн Хельсінкі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Метрапалітэн Хельсінкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:58, 9 чэрвеня 2009, аўтар Arashonak (размовы | уклад) (Новая старонка: ''''Хе́льсінкскі метрапалітэ́н''' ({{lang-fi|Helsingin metro}}, {{lang-sv|Helsingfors metro}}. У шведскай мове для метрап…')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Хе́льсінкскі метрапалітэ́н (фінск.: Helsingin metro, шведск.: Helsingfors metro. У шведскай мове для метрапалітэна Хельсінкі замест слова tunnelbana выкарыстоўваецца metro, вызачаная форма metronметрапалітэн у Хельсінкі. Гэта самая паўночная ў свеце сістэма метрапалітэна. Метрапалітэн быў адкрыты 2 жніўня 1982. Абслугоўваецца кампаніяй HKL.

З 1 студзеня 2007 сістэма налічвае 17 станцый і адну лінію, падзеленую на два адгалінаванні. Агульная працягласць складае 22,1 км. Метро ў асноўным абслугоўвае шчыльна заселеныя раёны Усходняга Хельсінкі, але можа выкарыстоўвацца і для перасоўвання ў цэнтры Хельсінкі. Сістэма метро дапаўняецца прыгараднымі цягнікамі, якія выкарыстоўваюцца для сувязі з іншымі раёнамі Хельсінкі.