Зяброўка (аэрадром)
Зяброўка (таксама Прыбыткі) — ваенная авіябаза, размешчаная ў 16 км на паўднёвы ўсход ад Гомеля (Беларусь).
З лістапада 1951 па красавік 1958 тут базаваўся 439-ы знішчальны авіяцыйны полк. Выконваў палёты на МіГ-15 і МіГ-17[1].
Да пачатку 1960-х гадоў з базы ляталі самалёты Ту-16Р. У 1963 годзе аэрадром рэканструяваны. Прыблізна ў 1966 годзе сюды прыбылі 24 Ту-22Р, прызначаныя для дзеянняў у Балтыцы і Паўночнай Еўропе. З 1973 па 1980-я гады ў Прыбытках на гэтых самалётах праходзілі навучанне лётчыкі з Лівіі і Ірака. У 1994 годзе, у незалежнай Беларусі, Ту-22 адпраўлены на ўтылізацыю ў Расію[2].
Акрамя таго, з пачатку 1960-х да 1994 года на аэрадроме размяшчаўся 290-ы гвардзейскі разведвальны авіяцыйны полк далёкага дзеяння, які лётаў на Ту-16Р і Ту-22РДМ[3] [4], плюс некалькі самалётаў Ту-22[3].
Падчас уварвання ва Украіну ў 2022 годзе расійскія вайскоўцы размясцілі на базе ўдарныя верталёты[5].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Holm. 439th Fighter Aviation Regiment . Soviet Armed Forces 1945-1991 Organisation and order of battle. Праверана 27 кастрычніка 2022.
- ↑ Gordon, Yefim (1999). Tupelov Tu-22 'Blinder' Tu-22M 'Backfire'. Midland Publishing. ISBN 1-85780-065-6.
- ↑ а б Dal'nyaya Aviatsiya . Aviabaza KPOI.
- ↑ Take-OffF . take-off.ru.
- ↑ Latest Satellite Photos Show Increased Russian Military Activity Near Ukraine - No. 13 . RadioFreeEurope Radio Liberty. Праверана 13 March 2022.