Картаграма
Appearance
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Forests_share_in_Belarus_by_raions%2C_2014.png/250px-Forests_share_in_Belarus_by_raions%2C_2014.png)
Картаграма — геаграфічная карта, якая паказвае сярэдняе значэнне характэрыстыкі якога-небудзь аб’екта ці з’явы па адзінках тэрытарыяльнага падзелу, напрыклад, шчыльнасці насельніцтва па абласцях, разаранасць тэрыторый, ВУП на душу насельніцтва і г. д. Часцей за ўсё змест картаграмы складаецца спосабам колькаснага фону — калі інтэнсіўнасць якога-небудзь колеру залежыць ад велічыні характэрыстыкі.