Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Котбус (ням.: Cottbus, н.-луж.: Chóśebuz /ˈxɨɕɛbus/, в.-луж.: Choćebuz) — горад на ўсходзе Германіі. Другі па велічыні горад зямлі Брандэнбург пасля Патсдама. Нягледзячы на тое, што доля сорбскага насельніцтва ў горадзе складае каля 1%, Котбус лічыцца іх палітычным і культурным цэнтрам у Ніжняй Лужыцы. Лужыцкая мова з’яўляецца афіцыйнай у горадзе.