Музей дываноў (Іран)
Выгляд
Музей дываноў | |
---|---|
перс.: موزهٔ فرش | |
Заснаваны | 1978 |
Адкрыты | 1976[1] |
Падпарадкаванасць | 11 лютага |
Месцазнаходжанне | Тэгеран, Іран |
Выставачная плошча | 3400 м2 |
Адкрыты | усе дні, акрамя пятніц і афіцыйных святаў, з 9 00 да 17 00 восенню і зімой і з 9 00 да 18 00 вясной і летам |
Білет | 25000 рыял для замежных турыстаў і 2500 рыял для грамадзян Ірана |
carpetmuseum.ir (перс.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей дываноў (перс.: موزهٔ فرش) — музей у Тэгеране, сталіцы Ірана. Музей быў заснаваны Фарах Пехлеві і адкрыты 11 лютага 1978 г. у самым цэнтры горада ў парку Лале . Галоўнай мэтай стварэння Музея дываноў было азнаямленне грамадства, перш за ўсё замежных турыстаў, з гэтай унікальнай з'явай усходняй культуры[2].
На першым паверсе музея знаходзіцца сталая экспазіцыя, якая адлюстроўвае 25-векавую гісторыю іранскага ткацтва і арганізавана па прынцыпе школ і стыляў: ісфаханская , кашанская , кумская , керманская , тэбрызская, шыразская . Другі паверх будынка музея выкарыстоўваецца для правядзення выставак. Маецца даступная для наведвальнікаў спецыялізаваная бібліятэка[2].
Зноскі
- ↑ http://www.caoi.ir/en/projects/item/38
- ↑ а б Музеі замежных краін : вучэб. дапам. для студэнтаў гіст. фак. спец. 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)». У 2 ч. Ч. 2. Музеі Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі / Л. У. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі. — Мінск : БДУ, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-485-855-5.
Літаратура
- Музеі замежных краін : вучэб. дапам. для студэнтаў гіст. фак. спец. 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)». У 2 ч. Ч. 2. Музеі Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі / Л. У. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі. — Мінск : БДУ, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-485-855-5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей дываноў (Іран)
- carpetmuseum.ir — афіцыйны сайт Музея дываноў