Эры (возера)
Эры | |
---|---|
Erie | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 173 м[1] |
Даўжыня |
|
Шырыня | 92 км |
Плошча | 25700 км² |
Аб’ём | 483 000 гектаметр кубічны |
Найбольшая глыбіня | 64 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 58 800 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | ЗША |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эры (англ.: Erie [ˈɪri], фр.: Érié) — возера ў Канадзе і ЗША, чацвёртае зверху ў сістэме Вялікіх азёр. Маючы плошчу 25700 км², Эры займае па гэтым параметры 13 месца сярод азёр свету (улічваючы Каспійскае і Аральскае мора). Возера выцягнутае з захад-паўднёвага захаду на ўсход-паўночны ўсход на 388 км пры шырыні да 92 км. Возера абмывае берагі амерыканскіх штатаў Агая, Пенсільванія і Нью-Ёрк і канадскай правінцыі Антарыа. Абсалютная адзнака люстэрка вод 173,8 м. Шматлікія астравы ў паўднёва-заходняй частцы возера. Тэмпература вады змяняецца ад 0-2 °C зімой да 24 °C летам. Прыбярэжная частка замярзае са снежня па сакавік-красавік. Упадаюць р. Дэтройт, Гранд, Рейзін, Гурон, Момі, Сандаскі, Куяхога; выцякае р. Ніягара, праз якую воз. Эры злучаецца з воз. Антарыа. На беразе воз. Эры знаходзяцца гарады Бафала, Эры, Таледа, Порт-Стэнлі, Манро, Кліўленд. Тапонім Эры паходзіць ад назвы племя эрыелхонан (літар. «доўгі хвост», назва пумы).
Геаграфія і гідраграфія
Сярэдняя глыбіня 19 м, максімальная — 64 м.
Крыніцы
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |