E@I
E@I (эспер.: Edukado@Interreto бел.: Адукацыя@Інтэрнэт) — палітычна нейтральная, моладзевая грамадская арганізацыя, якая рэалізуе праекты, накіраваныя на дапамогу эсперантамоўным выкарыстоўваць інтэрнэт для сусветнага супрацоўніцтва, інфармавання аб эсперанта і навучання яму.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Літара «E» азначае, што арганізацыя займаецца адукацыяй (Edukado). У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе эфектыўнасць (Efikeco), эсперанта(Esperanto), развіццё (Evoluo), Еўропа (Eŭropo).
Літара «I» указвае на тое, што арганізацыя функцыянуе пры дапамозе інтэрнэта. У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе: міжнацыянальная культура (Interkulturo), інфармацыя (Informo), ідэя (Ideo), натхненне (Inspiro). Знак «@» азначае сінэргетычны эфект гэтых двух канцэпцый.
Такім чынам, скарочаная назва E@I у першую чаргу тлумачыцца як Edukadi@Interreto (адукацыя ў інтэрнэце), але ў сувязі са шматзначнасцю літар E і I выкарыстоўваецца звычайна скарочаная назва — E@I.
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]Мэты E@I заключаецца ў мірным і гарманічным свеце, грамадзяне якога лёгка і хутка могуць мець зносіны ў любой кропке планеты. Асноўныя мэты для гэтага[1]:
- заахвочваць міжкультурную адукацыю і міжнароднае супрацоўніцтва і зносіны;
- падтрымліваць вывучэнне і выкарыстанне моў і інтэрнэт-тэхналогій;
- дапамагаць выкананню статута ААН і дэкларацыіі правоў чалавека.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падзяляюць 5 перыядаў у гісторыі E@I[2]:
I. Пачатковы перыяд (1999—2001)
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння E@I з’явілася ў лістападзе 1999 года. У красавіке наступнага года падчас першага семінара E@I яна была рэалізавана шляхам стварэння міжнароднай працоўнай групы.
II. Забаўляльны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Адбываюцца 2-і і 3-і семінары.
III. Працоўны перыяд (2002—2004)
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая праца над рознымі праектамі у сеціве інтэрнэт, у тым ліку Lernu! Уключэнне E@I у TEJO у выглядзе спецыяльнага аддзела.
IV. Арганізацыйны перыяд (2005—2007)
[правіць | правіць зыходнік]Рэгістрацыя E@I як юрыдычнае ліцо ў Славакіі.
V. Прафесійны перыяд (2008—наш час)
[правіць | правіць зыходнік]Пашырэнне дзейнасці з інтэрнэт-практамі, у тым ліку не толькі для эсперантыстаў. Супрацоўніцтва з выдавецтвамі, такімі як Gazeta Wyborcza.
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі праектамі E@I з’яўляюцца[3]:
- Lingva Prismo[4] — сайт аб моўнай разнастайнасці, які дэманструе розныя языкі і алфавіты, якія выкарыстоўваюць у свеце.
- lernu![5] — шматмоўны партал курсаў для вывучэння эсперанта.
- Interkulturo[6] — праект культурнага абмену паміж групамі, раскіданымі па ўсяму свету.
- Nitobe-centro[7] — цэнтр прадвіжэння моўнай дэмакратыі, які ініцыіруе палітычныя дэбаты па праблемам міжнародных зносін і палітыцы моўнай роўнасці.
- Komputeko[8] — партал, прысвечаны кампьютарнай тэрміналогііз мэтайстымуляваць карэктнае выкарыстанне адпаведных тэрмінаў.
- Reta PIV[9] — Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта.
- Slovak Online[10] — шматмоўны апртал для вывучэння іншаземцамі славацкай мовы.
Акрамя інтэрнэт-пректаў E@I выдае навучальныя і інфармацыйныя брашуры, кнігі, дыскі. У іх ліку две кнігі аб Вікіпедыі[11].
Зноскі
- ↑ Аб E@I Архівавана 28 снежня 2010.
- ↑ 10 гадоў E@I(недаступная спасылка)
- ↑ Праекты E@U(недаступная спасылка)
- ↑ Lingva Prismo
- ↑ lernu!
- ↑ Interkulturo
- ↑ Nitobe-centro Архівавана 8 ліпеня 2008.
- ↑ Komputeko
- ↑ Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта
- ↑ Slovak Online
- ↑ Выданні E@I(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт E@I Архівавана 28 снежня 2010.