(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Бруну Алвіш — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Бруну Алвіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Бруну Алвіш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Бруну Эдуарду Рэгуфі Алвіш
Нарадзіўся 27 лістапада 1981(1981-11-27) (42 гады)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 189 см
Вага 81 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Апалон Смірніс
Маладзёжныя клубы
1992—1998 Партугалія Варзім
1998—1999 Партугалія Порту
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2010 Партугалія Порту 119 (14)
1999—2001   Партугалія Порту B 53 (8)
2002—2003   Партугалія Фарэнсі 46 (3)
2003—2004   Партугалія Віторыя 25[1] (1)
2004—2005   Грэцыя АЕК 27 (0)
2010—2013 Расія Зеніт (СПб) 72 (1)
2013—2016 Турцыя Фенербахчэ 75 (3)
2016—2017 Італія Кальяры 36 (1)
2017—2018 Шатландыя Рэйнджэрс 20 (1)
2018—2021 Італія Парма 85 (5)
2021— Грэцыя Апалон Смірніс
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Партугалія Партугалія (да 20) 10 (1)
2002—2004 Партугалія Партугалія (да 21) 19 (2)
2004 Партугалія Партугалія (B) 1 (0)
2004 Партугалія Партугалія (алімп.) 3 (0)
2007—2018 Партугалія Партугалія 96 (11)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвіш[2] або Бруну Алвеш (парт.: Bruno Eduardo Regufe Alves; нар. 27 лістапада 1981, Повуа-ды-Варзін, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца грэчаскага клуба «Апалон Смірніс». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2018). Алвіш вядомы сваёй трываласцю, жорсткім адборам і здольнасцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафесійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам увогуле 10 тытулаў з клубам.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Алвіш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 гады. Аднак 3 сезоны запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсі», «Віторыю» з Гімарайнша і грэчаскі АЕК, куды яго запрасіў Фернанду Сантуш, добры знаёмы Алвіша[3]. 15 кастрычніка 2005 года ў матчы «Порту» супраць «Бенфікі» ударыў галавой нападніка суперніка Нуну Гоміша[3].

3 жніўня 2010 года «Порту» афіцыйна абвясціў аб тым, што пецярбургскі «Зеніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны еўра. 30 верасня 2010 года ў матчы Лігі Еўропы 2010/11 супраць свайго былога клуба АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зеніт».

5 чэрвеня 2013 года перайшоў у «Фенербахчэ», падпісаўшы трохгадовы кантракт. З клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Турцыі.

6 чэрвеня 2016 года італьянскі «Кальяры» пацвердзіў падпісанне двухгадовага кантракта з Алвішам, які прыйшоў у клуб у якасці свабоднага агента[4]. 31 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бруну Алвіша ў шатландскі «Рэйнджэрс»[5]. У ліпені 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэйнджэрс», папоўніў склад «Пармы»[6].

У ліпені 2021 года пакінуў «Парму» пасля яе вылету ў Серыю B і далучыўся да партугальскага «Фамалікана», але ўжо праз два тыдні разарваў пагадненна з клубам. У верасні 2021 года стаў іграком грэчаскага клуба «Апалон Смірніс».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў Бруну Алвіш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 года супраць зборнай Кувейта (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Феліпі Скалары.

Партугалія «Порту»

Расія «Зеніт»

Турцыя «Фенербахчэ»

Партугалія Партугалія

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Бруну з’яўляецца сынам бразільскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруну таксама з’яўляюцца футбалістамі[7]. Жонку Алвіша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей.

Зноскі