Брытва Окама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:13, 5 снежня 2021, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Брытва Окама або «Лязо О́кама» — метадалагічны прынцып, які атрымаў сваю назву ад імя англійкага манаха-францысканца, філосафа-наміналіста Уільяма Окама (каля 12851349). У спрошчаным выглядзе ён сцвярджае: «Не варта множыць існае без неабходнасці» (або «Не варта прывабліваць новыя існасці без вялікай на тое неабходнасці»). Гэты прынцып фармуе базіс метадалагічнага рэдукцыянізму, які таксама называецца прынцыпам ашчаднасці, або законам эканоміі.