Пачынаў займацца футболам у роднай Оршы, у 2015 годзе трапіў у структуру мінскага «Дынама», праз тры гады перабраўся ў Акадэмію АБФФ на базе сталічнага РДВАР. У ліпені 2022 года, пасля заканчэння акадэміі, перайшоў у «Энергетык-БДУ»[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 жніўня 2022 года ў матчы з «Віцебскам» (3:0), калі выйшаў на поле ў пачатку другога тайма і пазней быў заменены. Пасля гуляў у асноўным за дубль клуба.