(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Іерусалімская акруга — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Іерусалімская акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іерусалімская акруга
іўр.: מחוז ירושלים
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 1 034 200 ± 50 чал. (31 снежня 2014)[1]
Плошча
  • 652 км²
Іерусалімская акруга на карце
Код ISO 3166-2 IL-JM
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іерусалімская акруга — адна з сямі адміністрацыйных акруг Ізраіля. Яе плошча складае 653 км² (уключаючы Усходні Іерусалім). Адміністрацыйны цэнтр — горад Іерусалім, які з’яўляецца таксама сталіцай дзяржавы. У акругу ўваходзяць анексаваныя пасля Шасцідзённай вайны 1967 года ўсходнія раёны горада.

Паводле статыстычных даных Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраіля насельніцтва акругі на 2022 год складае 1 209 700 чалавек[2].

У працэнтных суадносінах:

  • Яўрэі: 697 700 чал. (65,94 %)
  • Арабы-мусульмане: 318 600 чал. (30,11 %)
  • Арабы-хрысціяне: 12 500 чал. (1,18 %)
  • Іншыя: 13 400 чал. (1,26 %)

Неяўрэйскае насельніцтва складаецца з 30,11 % мусульман, 1,18 % хрысціян і 1,26 % тых, хто не назваў веравызнанне[3].

Траса 1: Тэль-Авіў — Іерусалім у раёне Іерусаліма

Зноскі