(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Ілья Генадзевіч Багдановіч — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ілья Генадзевіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ілья Багдановіч
Поўнае імя Ілья Генадзевіч Багдановіч
Нарадзіўся 30 студзеня 2004(2004-01-30)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2022— Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2024—   Беларусь Белшына (Бабруйск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Ілья Багдановіч (нар. 30 студзеня 2004, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны» (у арэндзе з брэсцкага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама», гуляў за юнацкія каманды клуба. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але абаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.

У ліпені 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[2], дзе таксама стаў гуляць за дубль. 2 верасня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (3:1). У далейшым у асноўнай камандзе толькі заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама»[3]. У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:3).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2021 дубль Рух 9 0
2022 (2) Д1 Дынама 1 0
2023 Д1 Дынама 4 0
2024 (1) Д1 Дынама 1 0
  1. а б https://dynamo-brest.by/player/19-vysshaya-liga-2022/925-ilya-bogdanovich
  2. 18-летний защитник Богданович пополнил ряды брестского "Динамо" (руск.). football.by (2 ліпеня 2022). Праверана 6 жніўня 2024.
  3. Трое молодых игроков подписали новые соглашения с брестским "Динамо" (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 6 жніўня 2024.
  4. Брестское "Динамо" отправило Илью Богдановича в аренду (руск.). football.by (30 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.