(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Абдэль Азіз Бутэфліка — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Абдэль Азіз Бутэфліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдэль Азіз Бутэфліка
араб. عبد العزيز بوتفليقة‎‎
прэзідэнт Алжыра[d]
27 красавіка 1999 — 2 красавіка 2019
Папярэднік Liamine Zéroual[d]
Пераемнік Абдэль Кадэр Бенсалах
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
12 ліпеня 1999 — 10 ліпеня 2000
Папярэднік Блэз Кампаорэ
Пераемнік Гнасінгбэ Эядэма
старшыня Генеральнай Асамблеі ААН[d]
17 верасня 1974 — 15 верасня 1975
Папярэднік Leopoldo Benites[d]
Пераемнік Гастон Торн
міністр замежных спраў Алжыра[d]
4 верасня 1963 — 8 сакавіка 1979
Папярэднік Mohamed Khemisti[d]
Пераемнік Mohammed Seddik Ben Yahia[d]

Нараджэнне 2 сакавіка 1937(1937-03-02)[1][2][…]
Смерць 17 верасня 2021(2021-09-17)[3] (84 гады)
Месца пахавання
Жонка Amal Triki[d][4][5]
Веравызнанне іслам і суфізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абдэль Азіз Бутэфліка (араб: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Уджда, Марока — 17 верасня 2021, Алжыр, Алжыр) — алжырскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Алжыра (1999—2019).

На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе Парламент Алжыра зрабіў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія дазваляюць прэзідэнту пераабірацца на сваю пасаду неабмежаваную колькасць разоў[6].

У 2013 годзе перанёс інсульт і з таго часу амаль не з’яўляўся на публіцы. Тым не менш, Бутэфліка быў пераабраны на чацвёрты тэрмін у 2014 годзе[7].

Апошнія гады сур’ёзна хварэў, і краінай кіравалі людзі з яго атачэння і вайскоўцы. У пачатку 2019 года знаходзіўся на лячэнні ў Швейцарыі. У лютым было абвешчана аб намеры алжырскага лідара балатавацца ў красавіку на пяты тэрмін. Гэта рашэнне выклікала маштабныя мітынгі пратэсту ў краіне. Пратэстоўцы патрабавалі адмовы Бутэфлікі ад удзелу ў галасаванні. Прэзідэнт вярнуўся на радзіму і пагадзіўся не балатавацца, аднак выбары перанеслі з красавіка на канец 2019 года, а Бутэфліка застаўся на пасадзе прэзідэнта. 1 красавіка Абдэльазіз Бутэфліка прызначыў пераходны ўрад на чале з кіраўніком МУС Нурэдынам Бэдуі (сваю пасаду ў кабінеце пры гэтым захаваў намеснік міністра абароны Алжыра Ахмед Гаед Салех, які 26 сакавіка запатрабаваў прызнаць Бутэфліка недзеяздольным)[8]. Вайскоўцаў не задаволіла зробленая заява аб тым, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэння свайго чацвёртага мандата 28 красавіка. Яны запатрабавалі неадкладнага сыходу. 2 красавіка 2019 года, пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў, прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка падаў у адстаўку[9].

Памёр 17 верасня 2021 года ў Алжыры[10]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты са жніўня 1990 года, дзяцей не меў. Яго жонка Амал Трыкі ў апошні час з ім не жыла, жыла ў Парыжы.

Меў трох зводных сясцёр (Фаціма, Аміна і Айша), з якімі ён не падтрымліваў кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Лаціфа).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]