Адна зямля
Адна зямля | |
---|---|
Дата(ы) | чэрвень-ліпень кожнага года |
Месца(ы) правядзення | Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі, Валожынскі, Смаргонскі, Ашмянскі і Астравецкі раёны. |
Жанр(ы) | эстрадная беларуская песня |
Адна зямля — рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова (1999) заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і тыднёвік «Рэгіянальная газета». Назву фестываль запазычыў у аднаго з заснавальнікаў — «Адна зямля» — слоган «Рэгіянальнай газеты» [1]. Першы раз фестываль адбыўся 10 ліпеня 1999 года на стадыёне пасёлка Чысць у Маладзечанскім раёне[2]. Старшыня журы — дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча Рыгор Сарока.
Ад 2000 года ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Вілейшчыны і Смаргоншчыны, а да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў[3].
Ад 2002 года ўдзельнічаюць жыхары Астравеччыны. Заснавальнікам становіцца і аддзел культуры Астравецкага райвыканкама[4].
У 2004 годзе да заснавальнікаў фестывалю далучаецца аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама. Удзельнікамі могуць стаць і жыхары Мядзельскага раёна[5].
У 2013 годзе фестываль прайшоў 9 чэрвеня ў Маладзечне на сцэне амфітэатра, пабудаванага да "Дажынак-2011[6][7]
Лагатып фестывалю
[правіць | правіць зыходнік]Лагатып фестывалю ўяўляе сабой стылізаваны скрыпічны ключ.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Выява з сайта «Рэгіянальнай газеты» | |
http://www.rh.by/get_img?ImageId=16420 |
Месцы правядзення фестывалю
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 – Маладзечанскі раён, пасёлак Чысць[2]
- 2000 – Валожын[3]
- 2001 – Ашмяны[8]
- 2002 – Астравецкі раён, вёска Рымдзюны[4]
- 2003 – Смаргонь[9]
- 2004 – Вілейка[5]
- 2005 – Мядзел[10]
- 2006 – Маладзечна[11]
- 2007 – Валожын[12]
- 2008 – Мядзел[13]
- 2009 – Смаргонь[14]
- 2010 – Ашмяны[15]
- 2011 – Астравец[16]
- 2012 – Вілейка[17].
- 2013 – Маладзечна [7].
- 2014 – Валожын [18].
- 2015 – Ашмяны [19].
- 2016 – Астравец (плануецца) [19].
Гімн фестывалю
[правіць | правіць зыходнік]Гімн фестывалю напісалі паэтка Таіса Трафімава і кампазітарка Алена Атрашкевіч. Упершыню выкананы ў 1999 годзе ў Чысці[2]:
Зямля бацькоў – цудоўная зямля!
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да скону дзён і зблізку і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца
Адна зямля ў нас з табой, адна,
Дае нам сілы чыстая крыніца -
Куды б мяне дарога ні вяла
Табе хачу я нізка пакланіцца.
Мой край рамонкаў, сініх васількоў,
Тут плакаць і смяяцца можна ўволю.
Тут сустракаюць дарагіх сяброў
І песняй звонкаю, і хлебам – соллю![20].
Уладальнік Гран-пры
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 – Дзмітры Мінько, Маладзечанскі раён
- 2000 – Дар’я Урызчанка, Маладзечанскі раён
- 2001 – Людміла Сінкевіч, Ашмянскі раён
- 2002 – Казімір Таўстыка, Вілейскі раён
- 2003 – Алеся Супрановіч, Вілейскі раён
- 2004 – Наталля Салава, Вілейскі раён
- 2005 – Алеся Кульша, Маладзечанскі раён
- 2006 – Аляксандр Салаўёў, Маладзечанскі раён
- 2007 – Віктар Выбарнаў, Маладзечанскі раён
- 2008 – Вікторыя Ількевіч, Вілейскі раён
- 2009 – Дзяніс Пацэвіч, Смаргонскі раён
- 2010 – Вольга Ільіч, Маладзечанскі раён
- 2011 – Анастасія Апанасенка, Маладзечанскі раён
- 2012 – Артур Міхайлаў, Маладзечанскі раён
- 2013 – Дар'я Атрошанка[7], Маладзечанскі раён
- 2014 – Вадзім Лукашэвіч[18], Ашмянскі раён
- 2015 – Максім Пашук[19], Смаргонскі раён
Прыз глядацкіх сімпатый
[правіць | правіць зыходнік]Прыз глядацкіх сімпатый – спецыяльны прыз, заснаваны «Рэгіянальнай газетай». Яго ўладальнікамі станавіліся
- 1999 – Юлія Іванчык, Маладзечанскі раён
- 2000 – Алеся Дзяржавец, Вілейскі раён
- 2001 – Іван Валадзько, Ашмянскі раён
- 2002 – Сяргей Сяўко, Астравецкі раён
- 2003 – Святлана Пушкарова, Валожынскі раён
- 2004 – Кацярына Цыгельнікава, Мядзельскі раён
- 2005 – Валеры Вязевіч, Мядзельскі раён
- 2006 – Мікалай Разановіч, Смаргонскі раён
- 2007 – Васіль Каспяровіч, Ашмянскі раён раён
- 2008 – Генадзь Чарняўскі, Валожынскі раён
- 2009 – Таццяна Анушэўская, Валожынскі раён
- 2010 – Аляксандр Жукоўскі, Ашмянскі раён
- 2011 – Вольга Касцюкевіч, Смаргонскі раён
- 2012 – Алеся Сяргейчык, Валожынскі раён
- 2013 – Аляксандра Корсак[7], Вілейскі раён
- 2014 – Пётр Кулеш[18], [21], Вілейскі раён
- 2015 – Яўген Мажута[19], Астравецкі раён
Зноскі
- ↑ «Адна зямля» //«Рэгіянальная газета», 2 ліпеня 1999 г., № 27 (219)
- ↑ а б в «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
- ↑ а б «Адна зямля» — заўсёды свята//«Рэгіянальная газета», 30 чэрвеня 2000 г., № 26 (271)
- ↑ а б Дзякуй, Рымдзюны! Прывітанне, Смаргонь!//«Рэгіянальная газета», 19 ліпеня 2002 г., № 29 (378)
- ↑ а б «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
- ↑ Фестываль «Адна зямля» сёлета пройдзе на сцэне маладзечанскага амфітэатра 9-га чэрвеня Архівавана 4 сакавіка 2016.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ а б в г Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
- ↑ На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
- ↑ «Адна зямля» ў Мядзеле//«Рэгіянальная газета», 22 ліпеня 2005 г., № 29 (531)
- ↑ «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ↑ «Адна зямля» – звонкагалосая песня//«Рэгіянальная газета», 6 ліпеня 2007 г., № 27 (633)
- ↑ І навальніца нават не спыніла//«Рэгіянальная газета», 18 ліпеня 2008 г., № 29 (687)
- ↑ Гран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец Архівавана 4 сакавіка 2016.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Ашмяны прынялі «Адну зямлю» Архівавана 11 жніўня 2014.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Гран-пры «Адной зямлі» – у маладзечанкі Анастасіі Апанасенкі Архівавана 24 чэрвеня 2012.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ а б в Гран-пры «Адной зямлі» атрымаў Вадзім Лукашэвіч з Ашмянаў Архівавана 9 ліпеня 2014.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ а б в г Вядома імя ўладальніка Гран-пры селётнега конкурса «Адна зямля» Архівавана 5 сакавіка 2016.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ “Круціся, лёсу калаўрот…”//Сайт "Міхал Клеафас Агінскі"
- ↑ Фестываль-конкурс «Адна зямля»: сакрэт поспеху (+ФОТА ўсіх удзельнікаў) Архівавана 28 ліпеня 2014.//«Рэгіянальная газета»