(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Айшэ Дзітанава — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Айшэ Дзітанава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айшэ Дзітанава
крымскатат.: Ayşe Dittanova
Дата нараджэння 27 лютага 1918(1918-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 2015(2015-11-15)[1] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія актрыса
Узнагароды
Заслужаны артыст Украіны

Айшэ Дзітанава (крымскатат.: Ayşe Dittanova, Айше Диттанова, нар. 27 лютага 1918, Дэрэкой, РСФСР — 15 лістапада 2015, Нью-Йорк, ЗША) — крымскататарская актрыса, ініцыятар адраджэння Крымскататарскага драматычнага тэатра, Заслужаны артыст Украіны (1993).

Айшэ Дзітанава нарадзілася ў невялікай вёсцы Дэрэкой, блізу Ялты, якое сёння з’яўляецца адным з раёнаў горада. У 1933 годзе скончыла Сімферопальскі Тэатральны тэхнікум[2], пасля чаго пачала працаваць у трупе Крымскага драматычнага тэатра. Адной з самых значных роляў стала праца ў спектаклі «Бахчысарайскі фантан».

Падчас дэпартацыі крымскіх татараў трапіла ў Таджыкістан, дзе ў 1946 годзе зноў выйшла на прафесійную тэатральную сцэну. З-за палітыкі СССР Дзітанава, як зрэшты і іншыя акцёры крымскататарскага паходжання, не магла займацца нацыянальным мастацтвам.

У Крым Айшэ-ханум вярнулася ў 1988 годзе, адразу ўзяўшыся за працу па аднаўленні крымскататарскага тэатра, дзе і прапрацавала з 1990 па 1996 год, атрымаўшы за значны ўклад у развіццё культуры ганаровае званне «Заслужаны артыст Украіны».

З 1996 года і аж да самай смерці пражывала ў Нью-Ёрку, аднак неаднаразова наведвала Крым[2]. У 2014 годзе выступала на ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 70-годдзю дэпартацыі крымскіх татараў, якая адбылася ў штаб-кватэры ААН. Памерла 15 лістапада 2015 года.

Зноскі