Алег Буткевіч
Алег Буткевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-Каталіцкая Царква | ||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Блін | ||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Тадэвуш Кандрусевіч | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
18 сакавіка 1972 (52 гады) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 13 мая 2000 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Чэслававіч Буткевіч (18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, Біскуп Віцебскі (з 2013 года). Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (з 14 красавіка 2021 года)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браславе. Бацька, Чэслаў Буткевіч, быў шматгадовым старшынёй браслаўскай парафіяльнай рады[2].
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-механік[3]. Падчас вучобы ў Мінску наведваў службы свайго земляка, кс. Міхала Сапеля[4]. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994). Яго духоўнымі айцамі ў семінарыі былі кс. Міхал Варанецкі, кс. Тадэвуш Вышыньскі, кс. Ежы Лявінскі. «Гледзячы на гэтых людзей я разумеў, што хрысціянства і служэнне Богу вартыя таго каб прысвяціць гэтаму жыццё», — згадвае сваіх духоўнікаў біскуп Буткевіч[4]. Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года; прасвітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года выконвае абавязкі пробашча парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і Віцебскага дэкана.
29 лістапада 2013 года прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне здзейсніў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці 18 студзеня 2014 года.
3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынёй. 14 красавіка 2021 года ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]12 жніўня 2020 года, у час гвалтоўных разгонаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіў[5]:
Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасць заўсёды вяртала здзейсненае тым, хто пераступаў усялякія людскія (не кажучы ўжо пра Божыя) нормы. |
У гэтым жа звароце віцебскі біскуп напісаў[6]:
Наша краіна перажывае не самы лёгкі час сваёй гісторыі. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве крызіс, у які выліліся напружанасць перадвыбарчай кампаніі і, усё ж такі, не цалкам карэктны падлік галасоў. |
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае дзвюх малодшых сясцёр Алу і Ганну — абедзве манашкі-еўхарысткі[7].
Зноскі
- ↑ Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- ↑ У Браславе развіталіся з Чэславам Буткевічам — татам біскупа Алега і сясцёр Алы і Ганны, эўхарыстак
- ↑ Епископ Олег Буткевич(нявызн.). Праверана 19 сакавіка 2024.
- ↑ а б Голас паклікання. Біскуп Алег Буткевіч(нявызн.). Праверана 19 сакавіка 2024.
- ↑ Каталіцкі біскуп Віцебска: Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі
- ↑ редактар. Зварот Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча з нагоды масавых пратэстаў у краіне (руск.) . Віцебская дыяцэзія рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі (19 жніўня 2020). Праверана 19 сакавіка 2024.
- ↑ Папа Францішак прызначыў трох маладых біскупаў-беларусаў. У біскупа Віцебскага і абедзве сястры — манашкі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алег Буткевіч
- Алег Буткевіч на сайце Catholic.by (бел.)