Алена Аладка
Алена Аладка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1985 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 178 см |
Грудзі | 86 см |
Стан | 60 см |
Сцёгны | 89 см |
Колер валасоў | каштанавыя |
Грамадзянства |
Алена Аладка (3 кастрычніка 1985, Мінск) — беларуская мадэль, «Міс фота» на конкурсе «Міс Беларусь-2004», прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс Свету-2007» (Кітай).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачала займацца мадэльным бізнесам ва ўзросце 14 гадоў. У 15 гадоў удзельнічала ў фінале міжнароднага конкурсу «Elite Model Look 2001» у Маскве. У 2003 годзе стала тварам рэкламных кампаній сотавага аператара velcom. Алена ўдзельнічала ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь-2004», на якім заваявала тытул «Міс Фота», стала працуе на Тыдні Высокай моды ў Маскве, здымаецца для рэкламы такіх кампаній, як «Серж», «Papilio», «Nelva», «Bugalux», ювелірных упрыгожванняў «Крышталь», а таксама для часопісаў «FHM», «МС», «Жаночы часопіс». На міжнародным конкурсе «Топ-мадэль свету» (18 студзеня 2008, Егіпет) Алена Аладка заваявала тытул першай віцэ-міс. У студзені 2008 года Алена прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе прыгажосці «Міс СНД», арганізатары якога абралі яе самі на кастынгу мадэляў, прадстаўленых мадэльнымі агенцтвамі Мінска. У 2008 годзе з чырвоным дыпломам скончыла гістарычны факультэт БДУ. З 2010 года займаецца бізнесам. Узначальвае інтэрнэт-краму падарункаў «Переулок подарков».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алена Аладка
- Фотагалерэя Алены Аладка
- БелаПАН, Інтэрв’ю з Аленай Аладка
- Переулок подарков