Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў
Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Aleksandr Chupriyan[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 чэрвеня 1972 (52 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Александр Вячеславович Куренков | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў (руск.: Александр Вячеславович Куренков; нар. 2 чэрвеня 1972, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў з 25 мая 2022 года, генерал-лейтэнант (2022)[1]. Член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі з 30 мая 2022 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры у 1998 і Маскоўскі псіхолага-сацыяльны інстытут у 2004, у 2021 годзе — Вышэйшыя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, атрымаўшы воінскае званне генерал-маёр[2][3].
Працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў школе № 312 Масквы з 1995 па 1999 год. У 1999 годзе паступіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Служыў у ФСБ з 1999 па 2002 год і ў Федэральнай службе аховы (2002—2021; у прыватнасці, працаваў у ахове прэм’ер-міністра Віктара Зубкова), пазней перайшоў у Расгвардыю, дзе быў спачатку памочнікам, а потым намеснікам кіраўніка ведамства Віктара Золатава (2021—2022)[4] і адказваў за пытанні, звязаныя з баявой падрыхтоўкай супрацоўнікаў. Паводле звестак РБК, з 2015 года займаў пасаду ад’ютанта Уладзіміра Пуціна, пазней — пасаду старэйшага ад’ютанта. Узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.
23 мая 2022 года Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць Куранкова міністрам па надзвычайных сітуацыях[5]. Па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, выбар кандыдатуры абумоўлены тым, што «Пуцін добра асабіста ведае Куранкова. І выбар азначае, што, на думку кіраўніка дзяржавы, асабістыя, службовыя, прафесійныя якасці Куранкова дазволяць найлепшым чынам выконваць гэтыя функцыі»[6]. Кандыдатура Куранкова была ўхвалена Саветам Федэрацыі 25 мая і ў гэты ж дзень Указам Прэзідэнта ён быў прызначаны міністрам Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў[7].
З 30 мая 2022 года — член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі[8].
2 чэрвеня 2022 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант.
З 21 кастрычніка 2022 года член Каардынацыйнага савета пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню патрэбы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і органаў[9].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]16 снежня 2022 года, на фоне ўварвання Расіі ва Украіну, унесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза за падтрымку, рэалізацыі дзеянняў і палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны[10].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Прыбыўшы ў Арэнбургскую вобласць у складзе урадавай камісіі, у інтэрв'ю дзяржаўным тэлеканалам, абвінаваціў мясцовае насельніцтва вобласці ў сабатажы эвакуацыі, пра якую не было абвешчана афіцыйнымі ўладамі[11].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль ордэна «за заслугі перад Айчынай» II ступені (2015);
- Медаль Суворава;
- Медаль «За адзнаку пры выкананні спецыяльных заданняў» (ФСА);
- Медаль «За воінскую доблесць» (ФСА);
- Медалі «За адзнаку ў ваеннай службе» (ФСА) I, II і III ступеняў;
- Медаль «100 гадоў органам дзяржаўнай бяспекі» (ФСА);
- Медаль «125 гадоў органам дзяржаўнай аховы Расіі» (ФСА);
- Нагрудны знак «За службу ў ФСА Расіі»;
- Медаль «За вяртанне Крыма».
Зноскі
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 02.06.2022 № 336 «О присвоении воинского звания Куренкову А. В.» . Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2022.
- ↑ Путин предложил на пост главы МЧС экс-сотрудника ФСО . Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022.
- ↑ Появились подробности о возможном кандидате на пост главы МЧС России . Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022.
- ↑ В Госдуме уточнили биографию кандидата на пост главы МЧС Куренкова . Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022.
- ↑ Путин выбрал нового главу МЧС. О нем известно только, что он из спецслужб . bbc. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022.
- ↑ Песков: Путин хорошо знает предложенного на пост главы МЧС Александра Куренкова . Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022.
- ↑ Александр Куренков назначен главой МЧС . Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2022.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 30.05.2022 № 327 «О внесении изменения в состав Совета Безопасности Российской Федерации, утверждённый Указом Президента Российской Федерации от 25 мая 2012 г. № 715» . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2022.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 21.10.2022 № 763 «О Координационном совете при Правительстве Российской Федерации по обеспечению потребностей Вооруженных Сил Российской Федерации, других войск, воинских формирований и органов»
- ↑ Official Journal of the European Union // COUNCIL REGULATION (EU) 2022/2474. — Т. Volume 65. — С. 497.
- ↑ Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Александр Куренков (руск.). YouTube-канал «Orskru» (8 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
- Узнагароджаныя медалём Суворава
- Узнагароджаныя медалём «Данк»
- Асобы
- Члены Савета бяспекі Расіі
- Педагогі Расіі