(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Аляксандр Іванавіч Герцэн — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Герцэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Герцэн)
Аляксандр Іванавіч Герцэн
руск.: Александр Иванович Герцен
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Иванович Герцен
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, журналіст, аўтабіёграф, літаратурны крытык, празаік, публіцыст, педагог, палітык, настаўнік, рэвалюцыянер
Дата нараджэння 25 сакавіка (6 красавіка) 1812(1812-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 (21) студзеня 1870(1870-01-21) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Іван Аляксеевіч Якаўлеў[d]
Жонка Наталля Аляксандраўна Захар'іна[d]
Дзеці Аляксандр Аляксандравіч Герцэн[d] і Natalie Herzen[d]
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аляксандр Іванавіч Герцэн (псеўд. Іскандэр, руск.: Александр Иванович Герцен; 25 сакавіка (6 красавіка) 1812, Масква — 9 (21) студзеня 1870, Парыж) — рускі пісьменнік, публіцыст, філосаф, рэвалюцыянер.

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1829-33). Духоўнае развіццё адбывалася пад уплывам дзекабрыстаў, рускай літаратуры, французскага асветніцтва і ўтапічнага сацыялізму. У 1834 за ўдзел у студэнцкім палітычным гуртку, які заснаваў разам з М. Агаровым, А. Герцэн арыштаваны і высланы ў Перм, потым у Вятку. У 1842 вярнуўся ў Маскву. У філасофскіх працах 1840-х г. (цыклы артыкулаў «Дылетантызм у навуцы», 1842-43, і «Пісьмы пра вывучэнне прыроды», 1845-46) матэрыялістычна вытлумачыў асновы гегелеўскай дыялектыкі. У літаратурнай творчасці А. Герцэн праходзіць эвалюцыю ад рамантызму ранніх аповесцей і драм да рэалізму ў рамане «Хто вінаваты?» (ч. 1-2, 1845-46), аповесцях «Доктар Крупаў» (1847) і «Сарока-зладзейка» (1848). 3 1847 у эміграцыі; еўрапейскі нацыянальна-вызвольны рух і рэвалюцыйныя ўзрушэнні адлюстраваліся ў яго творах мастацкай публіцыстыкі — цыклах артыкулаў «Пісьмы з Францыі і Італіі» (1847-52) і «3 таго берага» (1847-50). Пасля паражэння еўрапейскіх рэвалюцый 1848-49 распрацаваў тэорыю «рускага сацыялізму», стаў адным з пачынальнікаў народніцтва. У 1853 заснаваў у Лондане Вольную рускую друкарню, выдаваў альманах «Полярная звезда» (1855-68) і газ. «Колокол» (1857-67; разам з М. Агаровым). Літаратурная і грамадская дзейнасць А. Герцэна падрыхтавала з’яўленне «Былога і дум» (1852-68) — аднаго з лепшых твораў рускай мемуарнай літаратуры, у якім раскрыта цэлая эпоха духоўнага развіцця рускай інтэлігенцыі, а асабісты лёс пісьменніка ўключаны ў шырокі гістарычны кантэкст. У канцы жыцця А. Герцэн імкнуўся зразумець і прыняць навуковы сацыялізм.

А. Герцэн падтрымліваў нацыянальна-вызвольны рух у Польшчы, Беларусі і Літве, выступаў за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў. Выданні Вольнай рускай друкарні распаўсюджваліся на Беларусі, а газета «Колокол» пісала пра бяспраўнае становішча беларускага сялянства, дэспатызм памешчыкаў, арміі і ўрадавай бюракратыі, вітала «Мужыцкую праўду» К. Каліноўскага. Народніцкія і рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі А. Герцэна паўплывалі на станаўленне светапогляду Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча і іншых беларускіх пісьменнікаў.[4]

Зноскі

  1. а б Герцен Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Герцен, Александр Иванович // Русский биографический словарьМ.: 1916. — Т. 5. — С. 97–134.
  3. W. R. S.-R. Hertzen, Alexander // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 13. — P. 402–403.
  4. Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. Мн., 1966.

Собр. соч. Т. 1—30. М., 1954—66.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

У перакладзе на беларускую мову выдадзены «Былое і думы» (т. 1, ч. 1-2,1940), раман «Хто вінаваты?», аповесці «Сарока-зладзейка», «Доктар Крупаў» і інш. (у кн. «Мастацкія творы», 1941).