Аляксандр Уладзіміравіч Ермаковіч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Ермаковіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 студзеня 1975[1][2] (49 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Урал | |||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Ермаковіч (нар. 21 студзеня 1975, Лунінец) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Урал» з Екацярынбурга.
Кар’ера футбаліста
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец лунінецкай ДЮСШ і мінскага РВАРа. Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-2», пасля паспяхова гуляў за «Атаку». У канцы 1997 года, пасля развалу «Атакі», разам з іншымі ігракамі перайшоў у барысаўскі БАТЭ. З цягам часу стаў лідарам і капітанам каманды. Доўгі час гуляў у апорнай зоне ў звязцы з Дзмітрыем Ліхтаровічам. З БАТЭ 5 разоў выйграў тытул чэмпіёна Беларусі. У самым канцы ігравой кар’еры дапамог барысаўскаму клубу прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
У 1996 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
Кар’ера трэнера
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе завяршыў кар’еру футбаліста пасля адказнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса» і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. Спачатку быў трэнерам, а з 2012 года стаў старшым трэнерам барысаўскай каманды[3]. У кастрычніку 2013 года, пасля пераходу Ганчарэнкі ў краснадарскую «Кубань», быў прызначаны галоўным трэнерам БАТЭ[4].
На чале БАТЭ пяць разоў стаў чэмпіёнам Беларусі, у 2014 і 2015 гадах вывеў каманду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, па выніках 2015 года быў прызнаны найлепшым футбольным трэнерам Беларусі. Выйграўшы ў 2017 годзе чэмпіянат краіны, стаў самы тытулаваным беларускім трэнерам, перагнаўшы Віктара Ганчарэнку.
У студзені 2018 года афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ[5] і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі ў маскоўскім ЦСКА[6]. У красавіку 2021 года ўслед за Ганчарэнкам стаў яго памочнікам у «Краснадары»[7], пакінуў разам з ім клуб у студзені 2022 года[8].
У жніўні 2022 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале»[9].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Ігравыя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (5): 1999, 2002, 2006, 2007, 2008
- Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998, 2000, 2003, 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (4): 1999, 2002, 2006, 2007
Трэнерскія
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (5): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2014, 2015, 2016, 2017
- Найлепшы футбольны трэнер Беларусі: 2015
Зноскі
- ↑ Aleksandr Yermakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Yermakovich // FBref.com
- ↑ Ермакович назначен старшим тренером БАТЭ
- ↑ Футбол. Александр Ермакович утвержден на посту главного тренера БАТЭ
- ↑ Официально: Ермакович покинул пост главного тренера БАТЭ
- ↑ Московский ЦСКА представил Ермаковича
- ↑ Ермакович и Зубик вошли в тренерский штаб "Краснодара"
- ↑ "Краснодар" уволил Виктора Гончаренко
- ↑ Александр Ермакович пополнил тренерский штаб "Урала"
- ↑ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)