Андрэй Аляксандравіч Разін
Поўнае імя | Андрэй Аляксандравіч Разін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 жніўня 1979 (45 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй Разін (нар. 12 жніўня 1979) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», пазней перабраўся ў «Дынама» з Мінска. Лепей за ўсё правёў сезон 2004, калі дапамог мінчанам стаць чэмпіёнамі, быў тады прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату. Пасля гуляў у Швецыі і Расіі.
У 2009 годзе перабраўся ў «Мінск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазіцыі флангавага паўабаронцы. Прывёў клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2010 і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013.
У студзені 2014 года пакінуў «Мінск»[1]. Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнерам каманды «Мінск-2»[2], у складзе якой і распачаў сезон 2014. Быў адным з лідараў каманды, аднак у студзені 2015 года «Мінск-2» спыніў існаванне, пасля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў юнацкую каманду «Мінска».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2016 года, пасля таго як «Мінск» узначаліў Георгій Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнера па навукова-метадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[3]. Пад кіраўніцтвам Разіна «Мінск» заняў 9-е месца з 16 у чэмпіянаце Беларусі 2019. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4].
У жніўні 2020 года пасля шэрагу няўдач пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся працаваць у структуры «Мінска»[5].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіянат Беларусі:
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2005
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000, 2010
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2004
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2004
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2003, 2004, 2005, 2010
- Кубак Беларусі:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Андрей Разин ушел из «Минска» (руск.). football.by (3 студзеня 2014). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Андрей Разин продолжит карьеру в качестве играющего тренера "Минска-2" (руск.). football.by (20 студзеня 2014). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ "Минск" назвал имя нового главного тренера (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Разин остался у руля "Минска" (руск.). football.by (9 снежня 2019). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Скрипченко сменил Разина на посту главного тренера "Минска" (руск.). football.by (4 жніўня 2020). Праверана 6 мая 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрей Разин (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Мінска». Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020.
- Нарадзіліся 12 жніўня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама-2 Брэст
- Ігракі ФК Белаазёрск
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Анжы
- Ігракі ФК Энчапінг
- Ігракі ФК Дарыда
- Ігракі ФК Зорка Іркуцк
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Мінск-2
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Мінск