(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Асама — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Асама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асама
яп.: 浅間山あさまやま
Размяшчэнне Японія 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне2004 
Вышыня вяршыні2560 м 
Асама (Японія)
Асама
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аса́ма[1] (па-японску: 浅間あさまさん) — стратавулкан у Японіі на востраве Хонсю, на мяжы прэфектур Гунма і Нагана.

Асама з’яўляецца найвышэйшым актыўным вулканам краіны, апошняе вывяржэнне якога адбылося 1 верасня 2004 года. Асама ўздымаецца на 2560 метры над узроўнем мора, шырыня кратара вулкана складае 1,2 кіламетра. Складзены пераважна андэзітамі[1].

На заходнім схіле вулкана размешчана назіральная станцыя Такійскага ўніверсітэта.

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Асама // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 39. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Асама // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (руск.)