(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Багушэўскі раён — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Багушэўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багушэўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Багушэўск
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
12 лютага 1935
Дата скасавання 8 ліпеня 1931,
20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 32 961 чал. (1926)
Плошча
  • 778 км²

Багушэ́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 і 1935—1960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Багушэўск. Плошча 895 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 года) 33 889 чалавек, 334 населеныя пункты.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Багушэўская. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Астапенскі, Багушэўскі, Будскі, Дзевінскі, Какоўчынскі, Каменскі, Ледневіцкі, Навасельскі, Сідорніцкі (Тур’еўскі). 24 верасня 1926 года Дзевінскі сельсавет перайменаваны ў Клюкаўскі, Каменскі сельсавет — у Стайкаўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 15 лютага 1931 года да раёна далучаны Замастоцкі і Машканскі сельсаветы скасаванага Віцебскага раёна. 8 ліпеня 1931 года Багушэўскі раён скасаваны: Замастоцкі і Машканскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Віцебска; Астапенскі, Багушэўскі, Какоўчынскі, Клюкаўскі, Ледневіцкі, Стайкаўскі сельсаветы перададзены Аршанскаму раёну; Будскі, Навасельскі, Сідорніцкі (Тур’еўскі) сельсаветы — Сенненскаму раёну.

12 лютага 1935 года Багушэўскі раён утвораны зноў, у яго склад уключана 13 сельсаветаў: Астапенскі, Багушэўскі, Клюкаўскі, Ледневіцкі, Стайкаўскі — Аршанскага раёна; Замастоцкі, Машканскі — гарадской рысы горада Віцебска; Будскі, Застадольскі, Навасельскі — Сенненскага раёна; Асінаўскі, Бабінавіцкі, СтарабабыльскіЛёзненскага раёна. 12 сакавіка 1935 года да раёна далучаны Какоўчынскі сельсавет Аршанскага раёна, Бабінавіцкі сельсавет вернуты ў склад Лёзненскага раёна. 15 ліпеня 1935 года Багушэўск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Багушэўск аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў, Багушэўскі сельсавет скасаваны. 9 верасня 1946 года Клюкаўскі сельсавет перададзены новаўтворанаму Арэхаўскаму раёну. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Старабабыльскі сельсавет, Будскі сельсавет перайменаваны ў Забараўскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Клюкаўскі сельсавет скасаванага Арэхаўскага раёна. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Асінаўскі і Замастоцкі сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну, гарадскі пасёлак Багушэўск, Астапенскі, Забараўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі, Навасельскі сельсаветы — Сенненскаму раёну, Клюкаўскі і Стайкаўскі сельсаветы — Аршанскаму раёну.

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).