Баланаглос
Выгляд
Баланаглос (Balanoglossus) — род паўхордавых жывёл класа кішачнадыхальных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, на дне мораў.
Доўгі час іх адносілі да чарвей; А. А. Кавалеўскі даказаў (1867), што яны бліжэй ца хордавых жывёл, шэраг прыкмет збліжае іх з ігласкурымі і паганафорамі. Найбольш вядомы баланаглос клавігерус.
Даўжыня ад 3 да 250 см (В. gigas). Цела чэрвепадобнае, складаецца з 3 аддзелаў — хабатка, каўнерыка і тулава. Маюць шчэлепы (2 рады), якія пранізваюць стрававод. Раздзельнаполыя, В. proliferans можа размнажацца палавым і бясполым (дзяленнем) спосабамі. Кормяцца дробнымі жывёламі, расліннымі рэшткамі і іншымі арганічнымі рэчывамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).