Барыс Іванавіч Луцэнка
Барыс Іванавіч Луцэнка | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | руск.: Борис Иванович Луценко |
Дата нараджэння | 16 верасня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2020 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр, сцэнарыст |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 7767125 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бары́с Іва́навіч Луцэ́нка (16 верасня 1937, Майкоп, РСФСР — 5 лютага 2020[1], Мінск, Беларусь) — беларускі тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі (1995).
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Юнацтва і маладосць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў Майкопе (Краснадарскі край, РСФСР[2]), у сям’і служачага. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Растове-на-Доне. Працаваў інжынерам-тэхнолагам у дэпо г. Лінькі, дзе стварыў уласны тэатр, ставіў спектаклі і адначасова іграў на сцэне.
Па сканчэнні курсаў акцёрскага майстэрства пры Доме ветэранаў у Рузе стаў рэжысёрам сызранскага тэатра. У 1962—1967 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1970 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў[3].
Купалаўскі тэатр (1967—1973)
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе прыняты ў Беларускі тэатр імя Я. Купалы, дзе паставіў шэраг запамінальных спектакляў: «Рудабельская рэспубліка» паводле Сяргея Грахоўскага (1968), «Памяць сэрца» Аляксандра Карнейчука (1970), «Зацюканы апостал» Андрэя Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» (1972) і інш.
Рускі тэатр (1973—1981)
[правіць | правіць зыходнік]У 1973—1981 гадах — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Паставіў «Макбет» Уільяма Шэкспіра (1974), «Трохграшовая опера» Бертальда Брэхта (1976), «Апошнія» Максіма Горкага (1976), з У. Маланкіным, «Трагедыя чалавека» Імрэ Мадача (1979). Спектаклі «Макбет» і «Трагедыя чалавека» сталі пераможцамі на міжнародным фестывалі ў Венгрыі (1979).
Купалаўскі тэатр (1981—1982)
[правіць | правіць зыходнік]У 1981—1982 — рэжысёр Купалаўскага тэатра.
Тэатр-студыя кінаакцёра (1982—1991)
[правіць | правіць зыходнік]У 1982—1991 — галоўны рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра. Найбольш удалыя спектаклі: «Глядзіце, хто прыйшоў» Уладзіміра Аро, «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» Аляксандра Чарвінскага (абедзве 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Эдварда Олбі (1985), «Гамлет» Уільяма Шэкспіра (1988) і «Генералы ў спадніцах» Жана Ануя (1990).
Рускі тэатр (з 1991)
[правіць | правіць зыходнік]У 1991—2007 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 2002 годзе паставіў п’есу па паэме Я. Купалы «Сон на кургане». Перыяд 2003—2004 гадоў для Луцэнкі быў адзначаны такімі высокамастацкімі пастаноўкамі, як рок-опера кампазітара Аляксея Еранькова «Анджэла і іншыя», пастаўленая па творах Аляксандра Пушкіна, спектаклі «Перад захадам сонца» Герхарта Гауптмана і «Паведамленне Марыі» Поля Кладэля.
З 2007 года — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
Ставіў спектаклі ў тэатрах Берліна, Вільнюса, Жэневы.
Зняў кінастужку «Раскіданае гняздо» (1982). На Рэспубліканскім тэлебачанні ажыццявіў пастаноўку фільмаў-спектакляў «Зацюканы апостал» (1982) і «Вяртанне ў Хатынь» (1985).
Памёр 5 лютага 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1975)
- Народны артыст Беларусі (1995)
- Член Праўлення Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў[4].
- У 1997 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны і адзначаны спецыяльнай прэміяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
- Узнагароджаны медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва» (2011)
- Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (2013)
Зноскі
- ↑ Памёр рэжысёр Барыс Луцэнка . euroradio.fm. Праверана 5 лютага 2020.
- ↑ Ганна Соўсь. Б.Луцэнка: «Хачу заняцца сваёй творчасцю» . Культура. Радыё «Свабода» (18 верасня 2010).
- ↑ Луцэнка Барыс . Электронная энцыклапедыя «Slounik.org» (18 верасня 2010).
- ↑ Луценко Борис Иванович(недаступная спасылка). Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага (18 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2010. Праверана 21 чэрвеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арлоў У. Адзін з наймаладых дзеячаў мастацтва(недаступная спасылка)// Культура. 2007. Верасень.
- Каляда А. А. Луцэнка Барыс Іванавіч// Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады). Мн.: Бел. дзярж. акад. мастацтваў, 2005. С. 30.
- Луцэнка Барыс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 9. — Мн.: БелЭН, 1999. С. 377.
- Луцэнка Барыс Іванавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Т. 2. Мн., 2003. С. 32-33.
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Майкопе
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
- Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі