Барыс Уладзіміравіч Нічкоў
Барыс Уладзіміравіч Нічкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2018 (80 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | габаіст, музычны педагог |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Барыс Уладзіміравіч Нічкоў (24 верасня 1938, Свярдлоўск, РСФСР — 3 лістапада 2018) — беларускі музыкант-габаіст, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1983). Доктар мастацтвазнаўства (Расія, 2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1961 годзе Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску.
У 1960—1966 гадах саліст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі, аркестраў Беларускага тэлебачання і радыё, Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. З 1967 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі, у 1981—1991 гадах (з перапынкам) загадчык кафедры, у 1986—1991 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1987 года прафесар. У 1972 годзе праходзіў асістэнтуру-стажыроўку ў Дзяржаўным музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных.
У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2006 годзе — доктарскую.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.
Памёр 3 лістапада 2018 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яго выканальніцкай манеры характэрны прыгажосць гуку, тэхнічная дасканаласць. Арганізатар і мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі (з 1993). Аўтар кнігі «Народныя духавыя інструменты ў музычнай культуры Беларусі» (1981). Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах (1963). Сярод вучняў Л. Каліноўскі, Ю. Лікін, І. Ляшчышын, Л. Мурашка, С. Сяргеенка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоены звання «Заслужаны артыст Беларускай ССР» (1983), узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сівалобчык Л. А. Нічкоў Барыс Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нічкоў Барыс Уладзіміравіч, доктар мастацтвазнаўства, музычнае мастацтва на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 2018 годзе
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Габаісты СССР
- Габаісты Беларусі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Музычныя педагогі СССР