(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Брачыслаў Васількавіч — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Брачыслаў Васількавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брачыслаў Васількавіч
Князь віцебскі
1162 — пасля 1180
Папярэднік Усяслаў Васількавіч

Нараджэнне не пазней за 1144
Смерць не раней за 1181
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Васілька Святаславіч[1]
Дзеці

Брачыслаў Васількавіч (да 1144 — пасля 1181) — князь віцебскі (зг. 1181).

З роду Ізяславічаў Полацкіх, галіны Рурыкавічаў[2]. Сын Васількі Святаславіча[2], полацкага князя ў 1132—1143/44 гадах.

Пра Брачыслава вядома вельмі мала. Упершыню ён пэўна згаданы пад 1181 годам як віцебскі князь, калі сярод саюзнікаў вялікага князя кіеўскага Святаслава Усеваладавіча хадзіў да Друцка[2].

Імаверна, яшчэ адна, але не датаваная, згадка Брачыслава ёсць у «Слове пра паход Ігараў». Прынамсі, цяпер, большасць даследчыкаў трымаецца думкі, што названыя «Словам» браты Ізяслаў, Брачыслаў і Усевалад Васількавічы — сыны Васількі Святаславіча, а не іншага Васількі, як лічаць асобныя даследчыкі. Аўтар «Слова» папракае Брачыслава і Усевалада, што не дапамаглі Ізяславу і ён загінуў у баі з літоўцамі. Застаецца не яснай справядлівасць папроку, адносіны братоў і іх біяграфіі.

Значаная частка даследчыкаў атаясняе Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, які згаданы пад 1158[2] годам, калі полацкі князь Рагвалод Барысавіч забраў у менскіх князёў Глебавічаў горад Ізяслаўль і аддаў Брачыславу, бо гэта яго «отчына» (того бо бяше отцина). Неўзабаве Глебавічы захапілі Ізяслаўль, схапілі і закавалі Брачыслава, а Валодшу пасадзілі ў цямніцу. Кім даводзіўся Брачыславу Валодша летапіс не называе, але звычайна іх лічаць братамі. У 1160 годзе Рагвалод Барысавіч зноў ваяваў з Глебавічамі і вызваліў Брачыслава і Валодшу[2].

Аднак, атаясненне Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, удзельнікам падзей 1158—1160 гадоў, няпэўнае. Калі б пад 1158 годам летапіс называў Ізяслаўль «отчынай» Брачыслава Васількавіча, гэта мусіла б сведчыць, што некалі ізяслаўскім князем быў Васілька Святаславіч. Такую акалічнасць адзначае, напрыклад, Эдуард Загарульскі, але не робіць адпаведных высноў. Пра княжанне ж Васількі Святаславіча ў Ізяслаўлі нічога ні проста, ні ўскосна не вядома з крыніц, пагатоў, гэтаму няма храналагічнага месца. У 1128 годзе ў Ізяслаўлі жыў Брачыслаў, якога лічаць сынам Давыда Усяславіча, то бок горад тады мусіў належаць Давыду, а не Васільку Святаславічу. Пасля 1128 года Ізяслаўль як і Полацк трымалі кіеўскія намеснікі, бо вялікі князь Мсціслаў «паслаў мужоў па гарадах іх». Толькі ў 1132 годзе палачане прагналі кіеўскага намесніка і далі Васільку сталец у Полацку, менавіта тады Васілька згаданы ўпершыню, а Ізяслаўль тым часам, напэўна, заставаўся ў кіеўскіх руках. Пагатоў неймаверна, каб пры жыцці бацькі — Святаслава Усяславіча, Васілька Святаславіч мог мець асобны ўдзел, прынамсі да смерці большасці дзядзькаў і старэйшых стрыечных братоў, чаго пэўна не было.

Брачыслаў, згаданы ў Ізяслаўлі пад 1128 годам, быў высланы ў Візантыю разам з бацькам у 1129 годзе, у ссылцы памерла яго жонка Ксенія. Гэтаму Брачыславу Ізяслаўль пэўна быў «отчынай» і ён мог вярнуцца з Візантыі да 1158 года, як перад тым і полацкі князь Рагвалод-Васіль, які дапамог яму вярнуць ад Глебавічаў бацькоўскае княжанне.[3]

Дзецьмі Брачыслава Васількавіча розныя даследчыкі выключна гіпатэтычна называюць:

  • Богданов В. П., Рукавишников А. В. Взаимоотношения полоцких и смоленских князей в XII — первой трети XIII века // Вопросы истории. — 2002. — № 10. — С. 19-31.
  • Брячислав Василькович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 84. — 737 с.